5-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя баявых дзеянняў
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе VII Армейскай Інспекцыі.
Дзейнічала ў Бельгіі, прасоўваючыся да французскай мяжы. 21 жніўня падраздзяленні 5-й арміі ўдзельнічалі ў баях ля Шарлеруа. Пасля Пагранічнай бітвы часці арміі былі перакінутыя ў раён Вердэна. 5-я армія актыўна ўдзельнічала ў найцяжкіх баях за Вэрдэн у 1916 годзе. У ходзе бітвы пад Вердэнам армія панесла найцяжэйшыя страты.
У 1918 годзе войскі ўдзельнічалі ў баях на Сен-Міельскім выступе і Мёз-Аргонскай аперацыі.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Гальвіца.
Баявы склад на 1914 год
V Корпус (Генерал ад інфантэрыі Герман фон Странц) XIII (Каралеўскі Вюртэмбергскі) Корпус (Генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек) XVI Корпус (Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра) V Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Эрых фон Гюндзель) VI Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Конрад фон Гёслер)
Камандуючыя генерал-маёр (з 27.01.1915 — генерал-лейтэнант) Кронпрынц Вільгельм (2.8.1914—30.11.1916) Генерал ад інфантэрыі Эвальд фон Лохаў (30.11.1916—17.12.1916) Генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (17.12.1916—27.9.1918) Генерал ад кавалерыі Георг фон дэр Марвіц (27.9.1918—30.1.1919)
Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне