Абрыкос маньчжурскі (Prunus mandshurica) — пладовае дрэва з роду сямейства .

Пашыраны на Далёкім Усходзе Расіі, у Паўночным Кітаі і Карэі. Інтрадукаваны на тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўная расліна.

Вышыня дрэў да 8 м. Кара светла-бурая з глыбокімі расколінамі. Лісце авальнае, доўгазавостранае, даўжынёю да 12 см, восенню ярка-аранжавае. Кветкі светла-ружовыя, дыяметрам да 2,5 см. Цвіце ў маі, пладаносіць у 5—6-гадовым узросце. Плады — аранжава-жоўтыя касцянкі з гаркаватай або кіславата-салодкай мякаццю, найчасцей неядомай. Марозаўстойлівы.

Літаратура  — С. 20.

Спасылкі

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Сліва Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1893 годзе