Віктар Адамавіч Зелязе́й () — беларускі грамадскі дзеяч, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся 27 мая (8 чэрвеня) 1881 года ў Мінску.

Працаваў бібліятэкарам мінскай публічнай бібліятэкі імя А. Пушкіна. Сябраваў з Карусём Каганцом.

У 1902 годзе ўдзельнічаў у стварэнні ў Мінску Беларускай рэвалюцыйнай партыі (пазней перейменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду)Кароткі нарыс беларускага пытання / [рэдактары, аўтары прадмовы: А. Пашкевіч, А. Вашкевіч, А. Чарнякевіч. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. — 395 с., [14 л. — С. 17]. З 1903 года — адзін з кіраўнікоў арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студзені 1906 года на яго кватэры адбыўся 2-гі з’езд БСГ. Удзельнічаў у распаўсюдзе нелегальнай літаратуры на беларускай і рускай мовах, захоўваў пячатку БСГ, меў падроблены пашпарт.

У пачатку 1908 года арыштаваны расійскімі ўладамі разам з малодшым братам Сігізмундам (Зыгмунтам). У кастрычніку 1909 года асуджаны Віленскай судовай палатай, у студзені 1910 года сасланы ў Кірэнскі павет Іркуцкай губерні. Разам з іншымі палітычнымі ссыльнымі працаваў на Каралонскіх прыісках Баргузінскай тайгіВладимирски И., Кротова М. Сибирь — Маньчжурия: особенности еврейской эмиграции в период гражданской войны // Гражданская война на востоке России: взгляд сквозь документальное наследие. Материалы IV Международной научно-практической конференции, посвященной 100-летию Западно-Сибирского восстания и 10-летию Центра изучения истории Гражданской войны. Омск, 20-21 октября 2021 г. / Исторический архив Омской области, Омский государственный технический университет, Омский автобронетанковый инженерный институт, Министерство культуры Омской области. Омск: ОмГТУ, 2021. — С. 44.. З Сібіры дасылаў лісты ў газету «Наша Ніва». З ссылкі вярнуўся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У міжваенны час быў членам Таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. У 1920-я гады працаваў у Інстытуце беларускай культуры.

У 1951 годзе жыў у вёсцы Ратамка пад Мінскам.

Памёр 1 красавіка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.

Сям’я Брат — Сігізмунд Адамавіч ЗелязейСвой среди чужих (пам. 1916Зелезей Виктор Сигизмундович). Пляменнік — Віктар Сігізмундавіч Зелязей (1910—1973).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі