Канстанцін Тадэвуш РдултоўскіВерхнее Чернихово, усадьба Рдултовских (; —) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), слуцкі павятовы маршалак (1835—1838), .

Паходжанне і сям’я

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352..

Канстанцін Тадэвуш нарадзіўся ў 1804 г. у сям’і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым.

Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі меў таксама брата Яўстаха Рдултоўскага (1824—1902) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.

У 1835 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі ажаніўся з Валерыяй Крыштофаўнай Незабытоўскай, якая была кальвіністкай і прынесла ў пасаг маёнтак Савейкі. Незабытоўскія былі блізкімі суседзямі Рдултоўскіх па маёнтку. Ад жонкі Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі меў двух дзяцей, якія былі ахрышчаны ў кальвінізм: 1) Анэля Зофія Канстанцыя Рдултоўская (1841-?) — яе мужам стаў Ян Адольфавіч НезабытоўскіAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.. 2) Яўген Рдултоўскі (1839—1911) — жонкай стане Людвіка Яўстахаўна Рдултоўская, яго кузіна — дачка Яўстаха Казіміравіча Рдултоўскага (1824—1902), роднага брата Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага.

Сын Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага — Яўген Рдултоўскі (1839—1911) — стане ўдзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і будзе высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернецца дамоў па царскай амністыі.

Адукацыя

Скончыў Сарбону (Францыя) і Віленскі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353..

Маёнтак Канстанцін Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Верхні Чарніхаў (Верхні Чарніхаў, Трасцянец і інш.) у Слуцкім павеце Мінскай губерні.

У 1835 г. ён атрымаў у пасаг за жонкай Валерыяй значны маёнтак СавейкіAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 345.. У 1860 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі маёнтак Савейкі прадаў свайму аканому-адміністратару Гектару Навіцкаму.

Служба У маладым узросце паступіў на службу Міністэрства (Калегіі) замежных спраў Расійскай Імперыі, адкуль пазней звольніўся з чынам пратакаліста.

У 1835 г. быў выбраны дваранствам Слуцкага павета на пасаду слуцкага павятовага маршалка на трохгоддзе (1835—1838).

Быў выбраны Сінодам евангеліка-рэфармацкай (кальвінісцкай) царквы ў ганаровыя папячыцелі кальвініцкай Слуцкай гімназіі і зацверджаны царскай уладай на гэту пасаду.

Літаратурная дзейнасць Розным лёсам кінутыя на света паводкі, Сустракаемся мы з табой, як дзве розныя лодкі! Твая новая, фарбай і бранёй зіхацее, Бісерам вятры хапае, цячэнне грудзямі разрывае… А. Міцкевіч. Урывак, прысвечаны К. Рдултоўскаму. Канстанцін Тадэвуш быў сябрам паэта Адама МіцкевічаAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353..

У 1828 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі перакладаў на англійскую мову «Санеты» Адама Міцкевіча. Да перакладу быў прыкладзены ўласны верш Рдултоўскага, прысвечаны Адаму Міцкевічу. Паміж паэтамі узнікаюць таварыскія адносіны. Міцкевіч, удзячны за пераклад «Санетаў», назваў Рдултоўскага «хвацкім» паэтам, адзначыўшы ў вершах надзвычай прыгожыя думкі і стылістычную свабоду перакладу.

Канстанцін Рдултоўскі стаў першым аўтарам, які напісаў працу пра творчасць класіка Шата Руставелі на адной з еўрапейскіх моўGruzja a literatura polska . Яго важнае па сваім значэнні даследаванне з’явілася на польскай мове ў 1830 г.еГрузинская литература в восточноевропейской науке Канстанцін Рдултоўскі таксама ўласнаручна зрабіў пераклад фрагменту паэмы Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» з грузінскай на польскую мову, што стала першай спробай перакладу грузінскіх твораў на польскую з мовы арыгіналуTranslations from Georgian into Polish, 1991 to date . Празаічны пераклад аўтарства Рдултоўскага быў апублікаваны ў Вільні ў 1831 г.

Праз гэтую працу ён завязаў сяброўскія зносіны з арыенталістам і паэтам Людвікам Шпіцнагелем (1807—1827), які прысвяціў яму твор «Do Konstantego Rdułtowskiego, zamierzając z nim podróż na Wschód»CZĘŚĆ II. «Dziennik Wileński» S. 2. T. 2: 1824.

Восенню 1828 г. у Санкт-Пецярбургу, y салоне сваёй траюраднай сястры, вядомай прыгажуні Караліны Сабаньскай, Рдултоўскі разам з Міцкевічам сустракаўся з Аляксандрам Пушкіным.

У культуры

У п’есе «Крык рабіны» (1949) Канстанцін Рдултоўскі з’яўляецца адным з галоўных герояўWacław Kubacki. Krzyk jarzębiny . У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра (1949, ВаршаваKrzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949) яго ролю выконваў , у пастаноўцы (1949, ПознаньKrzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949) — Збігнеў Лабадзінскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, КракаўKrzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949) — , у пастаноўцы (1969, Тэатр польскага радыё) — і .

Крыніцы

Літаратура

Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Канстанцін Тадэвуш Катэгорыя:Павятовыя маршалкі слуцкія Катэгорыя:Усходазнаўцы Польшчы