Пажар у Мінску — буйны пажар, які адбыўся ў Мінску 14 жніўня 1809 года.
Пажар пачаўся ў завулках каля гандлёвай плошчы на Траецкай гары і ахапіў больш за 200 дамоў. Пажарнікам ўдалося адвесці агонь ад Траецкага моста, да якога ён прарываўся, і не даць полымю перакінуцца праз Свіслач на цэнтральную частку горада. Тым самым яны выратавалі многіх жыхароў, якія апынуліся ў вогненнай пастцы.
Разбурэнні Падчас пажару выгарэла практычна ўся забудова Траецкай гары, асабліва ў яе цэнтральнай і паўночнай частках.
Пажар знішчыў драўляны фарны касцёл, найстарэйшую каталіцкую святыню горада, заснаваную, паводле падання, яшчэ ў 1390 г. самім Ягайлам, але плябанія і гаспадарчыя пабудовы захаваліся. Набажэнствы з Траецкай Гары былі перанесены ў Мінскі кафедральны касцёл на Высокім рынку і ў невялікую драўляную капліцу на Залатагорскіх могілках.
Таксама выгарэла вялікая частка драўляных пабудоў Траецкага манастыра базыліянак, заснаванага ў 1630 годзе. Захаваныя будынкі пасля ліквідацыі уніі ў 1839 годзе былі перададзены Мінскай гарадской бальніцы.
Наступствы Пажар 1809 года прымусіў гарадскія ўлады кардынальна перагледзець палітыку горадабудаўніцтва ў Мінску. Быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Траецкай Гары, старажытная планіроўка якой захоўвалася без змен да пачатку XIX стагоддзя. Усе крывыя, вузкія вуліцы, завулкі і тупікі былі выпрастаны і пашыраныАндрей Готин. Из истории пожарно-спасательной службы столицы . Да гэтага часу адносіцца прынцыпова новае праектнае рашэнне планіроўкі ўсёй левабярэжнай часткі Мінска, якое ў агульных рысах захавалася да нашых дзён. Таксама было распрацавана палажэнне аб нармаванай забудове з вельмі жорсткімі патрабаваннямі да будаўніцтва дамоў. У цэнтральнай частцы Мінска, Верхнім горадзе, дазваляецца будаваць толькі мураваныя, крытыя дахоўкай дамы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Андрей Готин. Из истории пожарно-спасательной службы столицы
Катэгорыя:Гарадскія пажары ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 14 жніўня Катэгорыя:Жнівень 1809 года Катэгорыя:1809 год у Мінску Катэгорыя:Пажары ў Мінску