German Masters 2016 (таксама вядомы як 918.com German Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 7 лютага 2016 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў дзясятым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €367.000, з якіх €80.000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Мартын Гоўлд, які перайграў на сваім шляху да тытула Джоэля Уолкера (5:1) і Найджэла Бонда (5:1) у кваліфікацыі, Марка Уільямса (5:4), Бэна Вуластана (5:0), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (5:4), Грэма Дота ў паўфінальным матчы (6:2) і Луку Брэсэля ў фінальным паядынку (9:5). Такім чынам, 34-гадовы англічанін выйграў свой 5-ы прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы турнір з сакавіка 2013 года (калі ён перамог на турніры Championship League). Апроч таго, гэтая перамога дапамагла Гоўлду вярнуцца ў топ-16 сусветнага рэйтынгу ўпершыню з 2012 года.

Турнір

German Masters 2016 стаў дзясятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі () і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу праходзіць штогод. German Masters 2016 праходзіў на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.

German Masters 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2015/2016.

Матчы турніру гуляліся за пяцю сталамі арэны Тэмпадром, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за паўтара месяцы да гэтага ў Робін-Парку ва Уігане, Англія.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся на €32.000 ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам і склаў €367.000. Першы прыз турніру застаўся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — €80.000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Пры гэтым, снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, увогуле не атрымліваў рэйтынгавых ачкоў.

ДасягненнеПрызавыяПераможца€80000Фіналіст€35000Паўфіналісты€20000Чвэрцьфіналісты€100001/8 фіналу€50001/16 фіналу€40001/32 фіналу€2000Вышэйшы брэйк€4000 Агульны прызавы фонд €367000 Максімальны брэйк € Максімальны брэйк у кваліфікацыі €

Фармат турніру

На German Masters 2016 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 116 — удзельнікі мэйн-тура і 12 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў на працягу двух дзён за паўтара месяцы да асноўнай стадыі. У ім першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Усе 64 пераможцы матчаў першага раўнда гулялі паміж сабой у другім кваліфікацыйным раўндзе (32 гульні), пры чым удзельнікі з нумарамі пасеву 1–32 не маглі патрапіць адзін на аднаго. Кваліфікацыя German Masters праходзіла ў Робін-Парку ў Уігане, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 32 снукерысты.

32 пераможцы матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 нумароў пасеву раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 17—18 снежня 9 5 Другі кваліфікацыйны раўнд 19—20 снежня 9 5 1/16 фіналу 3–4 лютага 9 5 1/8 фіналу 4–5 лютага 9 5 1/4 фіналу 5 лютага 9 5 1/2 фіналу 6 лютага 11 6 Фінал 7 лютага 17 9

Кваліфікацыя

Пасеў снукерыстаў на German Masters 2016 быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 7 снежня 2015 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Марк Сэлбі, а другі — чэмпіён свету Сцюарт Бінэм.

Кваліфікацыйныя матчы

Першы раўнд

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Марк Сэлбі (1) : Кулдэн Джохал (А) Ніл Робертсан (3) 1:5 Эшлі Хагіл (А) Сэм Бэйрд (64) 3:5 Дэвід Морыс (65) Цаа Юйпэн (62) 3:5 Чжаа Сіньтун (А) Дамінік Дэйл (32) 4:5 Эндзі Хікс (А) Джэймі Джонс (30) 5:3 Адам Дафі (А) Цепчая Ун-Нух (33) 4:5 Стывен Холуарт (98) Лука Брэсэль (35) 5:2 Джэймс Кэхіл (102) Стывен Магуайр (16) 5:1 Крыс Уэйклін (84) Марка Фу (14) 5:3 Хамад Міа (А) Эндру Хігінсан (49) 5:4 Джо О'Конар (А) Юй Дэлу (51) 5:4 Ліам Хайфілд (68) Майкл Уайт (17) 5:2 Сандэрсан Лэм (87) Дэвід Гілберт (19) 4:5 Мартын О'Донэл (88) Кен Доэрці (48) 5:4 Майкл Джорджыу (71) Курт Мэфлін (46) 5:0 Джэймі Барэт (А) Джэймі Бёрнэт (41) 3:5 Зак Сурэці (81) Марк Джойс (43) 5:3 Алекс Таўбман (А) Грэм Дот (24) - Фрэйзер Патрык (105) Марк Дэвіс (22) 4:5 Рос М'юр (85) Цянь Пэнфэй (56) 5:0 Лю Чэньвэй (94) Робі Уільямс (54) 5:1 Напон Саенхам (93) Дзін Цзюньхуэй (9) 5:2 Гарэт Ален (100) Марк Ален (11) 5:2 Дуэйн Джонс (111) Майк Дан (40) 5:4 Сідні Уілсан (92) Марк Кінг (38) 5:0 Джымі Уайт (113) Алан Мак-Манус (25) 5:0 Джэймс Уатана (108) Энтані Мак-Гіл (28) 5:3 Майкл Уайлд (95) Чжоу Юэлун (57) 5:1 Чжан Юн (107) Сцюарт Кэрынгтан (59) 5:4 Джэймі Коўп (74) Бары Хокінс (8) 5:2 Люк Сімандс (А) Роні О'Саліван (6) 5:1 Хамза Акбар (114) Джад Трамп (5) 5:1 Пітэр Лайнс (66) Джон Хігінс (7) 5:1 Ян Гловер (96) Дэвід Грэйс (60) 4:5 Рыс Кларк (109) Адыт'я Мехта (58) 1:5 Ян Бэрнс (69) Алістэр Картэр (28) 5:3 Бары Пінчэс (78) Майкл Холт (26) 5:0 Шон О'Саліван (79) Джымі Робертсан (37) 5:4 Джэйсан Уэстан (104) Род Лоўлер (39) 5:4 Крэйг Стэдмэн (67) Рыкі Уолдэн (12) 3:5 Альфрэд Бёрдэн (99) Джо Пэры (10) 5:2 Крыс Мелінг (80) Робін Хал (53) 5:2 Пол Дэвісан (110) Роры Мак-Лаўд (55) 5:3 Віні Калабрэзэ (112) Роберт Мілкінс (21) 4:5 Чжан Аньда (70) Кайрэн Уілсан (23) 5:0 Джэйк Нікалсан (А) Дэчават Пумджаенг (44) 5:3 Тоні Дрэга (83) Джэк Лісоўскі (42) 5:0 Тор Чуан Леонг (97) Джэрард Грын (45) 1:5 Найджэл Бонд (103) Мэцью Стывенс (47) 5:1 Ітара Сантус (115) Мартын Гоўлд (20) 5:1 Джоэль Уолкер (72) Раян Дэй (18) 5:2 Скот Дональдсан (76) Лі Хан (52) 5:0 Хатэм Ясін (116) Джо Свэйл (50) 5:2 Алан Тэйлар (106) Марк Уільямс (13) 5:1 Танават Тырапонгпайбун (86) Лян Вэньбо (15) 5:4 Эдэн Шараў (101) Сяа Гадун (36) 5:3 Лі Уолкер (75) Фергал О'Браен (34) 5:4 Хусэйн Вафаі Аюры (89) Бэн Вуластан (29) 5:2 Сэм Крэйгі (А) Пітэр Эбдан (31) 5:1 Мічэл Ман (73) Олівер Лайнс (61) 1:5 Лу Нін (90) Энтані Хэмілтан (63) 5:2 Дарыл Хіл (91) Шон Мёрфі (4) 5:3 Майкл Уослі (77) Сцюарт Бінэм (2) 5:1 Дэніэл Уэлс (82)

Другі раўнд

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Марк Сэлбі (1) 5:3 Дэвід Морыс (65) Эшлі Хагіл (А) 1:5 Чжаа Сіньтун (А) Эндзі Хікс (А) 4:5 Стывен Холуарт (98) Джэймі Джонс (30) 0:5 Лука Брэсэль (35) Стывен Магуайр (16) 5:2 Эндру Хігінсан (49) Марка Фу (14) 5:1 Юй Дэлу (51) Майкл Уайт (17) 3:5 Кен Доэрці (48) Мартын О’Донэл (88) 3:5 Курт Мэфлін (46) Зак Сурэці (81) 0:5 Грэм Дот (24) Марк Джойс (43) 5:3 Рос М’юр (85) Цянь Пэнфэй (56) 5:3 Дзін Цзюньхуэй (9) Робі Уільямс (54) 0:5 Марк Ален (11) Майк Дан (40) 1:5 Алан Мак-Манус (25) Марк Кінг (38) 5:4 Энтані Мак-Гіл (27) Чжоу Юэлун (57) 3:5 Бары Хокінс (8) Сцюарт Кэрынгтан (59) 5:3 Роні О’Саліван (6) Джад Трамп (5) 5:2 Рыс Кларк (109) Джон Хігінс (7) 3:5 Ян Бэрнс (69) Алістэр Картэр (28) 5:3 Джымі Робертсан (37) Майкл Холт (26) 5:4 Род Лоўлер (39) Альфрэд Бёрдэн (99) 5:1 Робін Хал (53) Джо Пэры (10) 3:5 Роры Мак-Лаўд (55) Чжан Аньда (70) 5:4 Дэчават Пумджаенг (44) Кайрэн Уілсан (23) 5:1 Джэк Лісоўскі (42) Найджэл Бонд (103) 1:5 Мартын Гоўлд (20) Мэцью Стывенс (47) 3:5 Раян Дэй (18) Лі Хан (52) 3:5 Марк Уільямс (13) Джо Свэйл (50) 2:5 Лян Вэньбо (15) Сяа Гадун (36) 4:5 Бэн Вуластан (29) Фергал О’Браен (34) 5:4 Пітэр Эбдан (31) Лу Нін (90) 2:5 Шон Мёрфі (4) Энтані Хэмілтан (63) 4:5 Сцюарт Бінэм (2)

Соценныя серыі

У 94 матчах кваліфікацыйнай стадыі German Masters 2016 было выканана 46 соценныя серыі. Марка Фу і Шон Мёрфі аформілі па тры сэнчуры ў двух паядынках. У першым кваліфікацыйным раудзе 77-ы сеяны турніру Майкл Уослі ў паядынку супраць Шона Мёрфі зрабіў брэйк у 138 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка.

ігрок Усе серыі Майкл Уослі 2 138, 108 Марка Фу 3 137, 131, 116 Стывен Магуайр 2 137, 122 Дамінік Дэйл 1 136 Энтані Мак-Гіл 1 133 Алан Мак-Манус 2 131, 103 Чжаа Сіньтун 2 130, 107 Майкл Уайт 1 130 Ян Бэрнс 1 129 Мэцью Стывенс 1 128 Робін Хал 2 127, 104 Сцюарт Бінэм 2 127, 102 Марк Кінг 1 127 Роні О’Саліван 1 126 Майкл Холт 1 124 Род Лоўлер 1 122 Лян Вэньбо 2 121, 102 Чжоу Юэлун 1 121 Цепчая Ун-Нух 1 120 Бары Хокінс 1 119 Шон Мёрфі 3 118, 111, 110 Бары Пінчэс 2 115, 108 Джон Хігінс 2 113, 108 Курт Мэфлін 2 105, 100 Цянь Пэнфэй 1 104 Сэм Крэйгі 1 104 Фергал О’Браен 1 104 Эдэн Шараў 1 104 Ніл Робертсан 1 103 Кайрэн Уілсан 1 103 Алістэр Картэр 1 102 Хусэйн Вафаі Аюры 1 102Увогуле 46 Найвышэйшы брэйк: 138 (Майкл Уослі)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі German Masters прынялі ўдзел 32 снукерысты, якія выйгралі па два матчы ў кваліфікацыі. Чатыры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Ніл Робертсан (3), Роні О’Саліван (6), Джон Хігінс (7), Дзін Цзюньхуэй (9), Джо Пэры (10) і Рыкі Уолдэн (12).

Пераможца German Masters 2011 года Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у дзясятым (з дзесяці) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У 2016 годзе на German Masters удзельнічалі 7 дэбютантаў: Кайрэн Уілсан (23), Роры Мак-Лаўд (55), Сцюарт Кэрынгтан (59), Ян Бэрнс (69), Чжан Аньда (70), Стывен Холуарт (98) і Чжаа Сіньтун.

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2016 года да гэтага на турніры German Masters перамагалі Марк Уільямс у 2011 годзе, Алістэр Картэр у 2013 годзе і Марк Сэлбі ў 2015 годзе.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2016 года стаў 46-гадовы Кен Доэрці. Алану Мак-Манусу падчас турніру было 45 гадоў, а Роры Мак-Лаўду — 44. Самым маладым удзельнікам German Masters 2016 стаў 18-гадовы аматар Чжаа Сіньтун. Стывену Холуарту і Луку Брэсэлю было па 20 гадоў, а Чжану Аньдзе і Кайрэну Уілсану — па 24.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру