Джа́кавацка-О́сіецкая архідыяцэзія (, ) — каталіцкая архідыяцэзія-мітраполія лацінскага абраду ў Харватыі з цэнтрам у горадзе Джакава. Адна з пяці архідыяцэзій краіны. Суфраганнымі дыяцэзіямі мітраполіі з’яўляюцца Пожажская дыяцэзія ў Харватыі і Срэмская дыяцэзія ў суседняй Сербіі.

Гісторыя thumb|right|150px|Ёсіп Юрай Штросмаер Архідыяцэзія гістарычна ўзыходзіць да Срэмскай дыяцэзіі, заснаванай у IV стагоддзі ў рымскім горадзе Сірміум (цяпер Срэмска-Мітравіца, Сербія). Пасля пасялення на гэтых землях славян і прыняцця імі хрысціянства дыяцэзія захавалася. У XVI стагоддзі ўся яе тэрыторыя была заваявана туркамі, дыяцэзія скасавана. Пасля адваявання Славоніі ў туркаў у пачатку XVIII стагоддзя Срэмская дыяцэзія была адноўлена, у 1773 годзе яна была аб’яднана з Баснійскай дыяцэзіяй і падпарадкавана Заграбскай мітраполіі. У другой палове XIX стагоддзя дыяцэзію ўзначальваў выдатны дзеяч каталіцкай царквы гэтага перыяду Ёсіп Юрай Штросмаер, які высока шануецца ў сучаснай Харватыі за актыўную дзейнасць у сферы нацыянальна-культурнага адраджэння.

У 1963 годзе дыяцэзія была пераназваны ў Джакавацка-Срэмскую дыяцэзію . 18 чэрвеня 2008 года дыяцэзія была ўзведзена ў статус архідыяцэзіі-мітраполіі і пераназвана ў архідыяцэзію Джакавацка-Осіецкую, у якасці суфраганных дыяцэзій ёй былі падпарадкаваны Пожажская і Срэмская дыяцэзія з цэнтрам у сербскай Срэмска-Мітравіцы.

Сучасны стан Паводле звестак на 2013 год у Джакавацка-Осіецкай архідыяцэзіі налічвалася 546 000 каталікоў (85,2 % насельніцтвы), 255 святароў і 153 прыходуСтатыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org. Кафедральным саборам архідыяцэзіі з’яўляецца Сабор Св. Пятра ў Джакаве. Кафедральны сабор — адзін з сямі сабораў краіны, якія носяць ганаровы статус «малой базілікі». У наш час архідыяцэзію ўзначальвае архібіскуп мітрапаліт Джура Храніч.

Ардынарыі Антон Мандзіч (Anton Mandic) (1806—1815); Эмерык Караль Рафай (Emeric Karol Raffay) (1816—1830); Ёсіп Юрай Штросмаер (Josip Juraj Strossmayer) (1850—1905); Джавані Батыста Крапач (Giovanni Battista Krapàc) (1910—1916); Антоніа Акшмавіч (Antonio Akšmovic) (1920—1942) у перыяд 1950—1959 быў апостальскім адміністратарам; Сцепан Баўрлейн (Stjepan Bauerlein) (1959—1973); Цырыл Кос (Ciril Kos) (1974—1997); Марын Сракіч (Marin Srakić) (1997 — 18.04.2013); Джура Храніч (Đuro Hranić) (18.04.2013 — па цяперашні час).

Гл. таксама Каталіцтва ў Харватыі

Спасылкі

Афіцыйны сайт архідыяцэзіі Статыстыка на gcatholic.org Статыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org

Джакава Катэгорыя:Славонія