Закон выпраменьвання Пла́нка, або формула Пла́нка — закон размеркавання энергіі ў спектры раўнаважнага выпраменьвання пры пэўнай тэмпературы; адзін з асноўных законаў цеплавога выпраменьвання.
Тэарэтычна выведзены М. Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квантавання энергіі выпраменьвання. Паводле гэтага закону выпраменьвальная здольнасць абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты і абсалютнай тэмпературы вызначаецца формулай
дзе — пастаянная Планка, — пастаянная Больцмана, — скорасць святла ў вакууме.
Пры высокіх частотах () з закону выпраменьвання Планка вынікае закон выпраменьвання Віна, пры нізкіх частотах () — закон выпраменьвання Рэлея—Джынса, пасля інтэгравання па частотах ад да атрымліваецца закон выпраменьвання Стэфана—Больцмана.
На аснове закону выпраменьвання Планка вызначаны фізічныя пастаянныя Планка і Больцмана , распрацаваны метады вызначэння тэмпературы нагрэтых цел (напрыклад, паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергетычных характарыстык крыніц святла.
Закон выпраменьвання Планка — асобны выпадак размеркавання Бозе—Эйнштэйна часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі.
Гл. таксама Закон выпрамянення Кірхгофа Ураўненне Планка
Літаратура Планка закон выпрамянення // С. 408.
Катэгорыя:Фізічныя законы і ўраўненні Катэгорыя:Статыстычная фізіка Катэгорыя:Квантавая механіка