Аляксандр Паўлавец (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца армянскага клуба «Арарат-Арменія» з Ерэвана і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2013 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 года ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЕФА (правёў 5 матчаў). Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.
У сакавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Тарпеда-БелАЗ». Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасні 2015 года здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года, «Тарпеда-БелАЗ» скарысталася магчымасцю першачарговага выкупу футбаліста, у выніку Аляксандр стаў іграком аўтазаводцаў на трывалай аснове.
У жніўні 2016 года быў арандаваны гродзенскім «Нёманам». У складзе гродзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Жодзіна. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2017 года падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт.
У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі. У студзені 2019 года дамовіўся аб датэрміновым скасаванні кантракта з клубам, выплаціўшы абумоўленую кампенсацыю і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама». Пачынаў сезон 2019 на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў стартавым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 года.
Летам 2020 года цікавасць да абаронцы сталі праяўляць розныя замежныя клубы. У верасні 2020 года падпісаў пагадненне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць зімой, аднак у кастрычніку 2020 года расійскі клуб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцця восеньскага трансфернага акна. У складзе «Растова» часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ўкраінскаму «Коласу» з Каваліўкі, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года перабраўся ў польскую «Варту». У маі 2022 года стала вядома, што абаронца пакіне пазнаньскі клуб.
У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з «Арэнбургам». У студзені 2023 года на правах арэнды перабраўся ў грэчаскую «Ламію». У чэрвені 2023 года стала вядома, што арэнда падоўжана на сезон 2023/24. У студзені 2024 года быў арандаваны кіпрскай «Карміятысай».
У ліпені 2024 года перайшоў у клуб «Арарат-Арменія».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Еўропы.
9 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Турцыі (0:2).
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 дубль БАТЭ 26 0 2014 дубль БАТЭ 27 0 2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ 8 0 2016 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 8 0 2016 (2) Д1 Нёман 15 0 2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ 26 1 2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ 29 2 2019 Д1 Дынама 23 0 2020 (1) Д1 Дынама 20 1 2020/21 Д1 Растоў 5 0 2021/22 (1) Д1 Колас 11 0 2021/22 (2) Д1 Варта 4 0 2022/23 (1) Д1 Арэнбург 7 0 2022/23 (2) Д1 Ламія 3 0 2023/24 (1) Д1 Ламія 6 0 2023/24 (2) Д1 Карміятыса 15 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Каваліўка Катэгорыя:Ігракі ФК Варта Познань Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Ламія Катэгорыя:Ігракі ФК Карміятыса Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат-Арменія