Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай грані́цы» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца: За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы; за подзвігі і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы; за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы; за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы; за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя пагранічных войскаў, а таксама іншыя ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне.

Нашэнне Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Катэгорыя:Медалі Беларусі