Ай-Тадор (, ) — мыс на паўднёвым беразе Крыма, за 8,5 км на паўднёвы захад ад Ялты. Замыкае з захаду Ялцінскую бухту. Вышыня каля 90 м. Вапняковае адгор'е гары Магабі, якое падае да Чорнага мора стромкімі абрывамі. На адным з іх замак «Ластаўчына гняздо». Рэшткі рымскага лагера Харакс (1-3 ст. н.э.).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Берагі Чорнага мора Катэгорыя:Геаграфія Крыма Катэгорыя:Мысы Украіны