Прынц Уэ́льскі (, ) — тытул мужчыны-спадчынніка англійскага прастола, з 1707 года, пасля юрыдычнага аб’яднання Англіі і Шатландыі — прастола Вялікабрытаніі. Як правіла, жанчына-спадчынніца прастола не носіць тытул «прынцэса Уэльская», яго выкарыстоўвае толькі жонка прынца. Выключэннем з гэтай традыцыі было прысваенне ў 1525 годзе Генрыхам VIII Цюдарам тытула прынцэсы Уэльскай сваёй дачцэ — будучай каралеве Марыі I Англійскай.
Гісторыя тытула Тытул вядомы з ранняга Сярэднявечча, да канца XIII стагоддзя яго насілі кіраўнікі Уэльса — княства, якое знаходзілася на захадзе Брытаніі. Апошнім незалежным ад Англіі кіраўніком Уэльса (прынцам Уэльскім) быў Лівелін ап Грыфід. У канцы XIII стагоддзя, у сувязі з заваяваннем Уэльса каралём Англіі Эдуардам I і стратай Уэльсам незалежнасці, тытул прынца Уэльскага перайшоў да англійскай кароны і стаў належаць спадчынніку яе прастола.
Паводле падання, Эдуард I пайшоў на хітрасць, каб дамагчыся дамінавання англійскай кароны ва Уэльсе. Калі ён, дасягнуўшы вялікіх ваенных поспехаў у гэтым краі, сабраў валійскіх князёў і прапанаваў ім прызнаць васальную залежнасць ад Англіі, тыя ў якасці галоўнай умовы запатрабавалі, каб прынцам Уэльса быў мясцовы выхадзец, які ні слова не ведае па-англійску. Эдуард тут жа даў урачыстую клятву выканаць гэту ўмову. Князі падпісалі дагавор аб васальнай залежнасці, пасля чаго Эдуард вынес ім свайго сына (будучага караля Эдуарда II), які нарадзіўся напярэдадні ў валійскім замку Карнарване, і выклікнуў: «Вось вам прынц Уэльскі, выхадзец вашай краіны і ён ні слова не ведае па-англійску!» Легенда вядомая з XVI стагоддзя. У рэчаіснасці ў часы Эдуарда I арыстакратыя ў Англіі была нарманскай і размаўляла па-старафранцузску; але Эдуард II сапраўды нарадзіўся ў Карнарване падчас кампаніі яго бацькі ва Уэльсе.
Парадак прысваення Тытул прынца Уэльскага не прысвойваецца аўтаматычна і не пераходзіць па спадчыне, ён кожны раз адмыслова прысвойваецца манархам, звычайна праз некалькі месяцаў ці нават гадоў пасля таго, як спадчыннік набывае статус. Шэраг спадчыннікаў-старэйшых сыноў так і не паспелі атрымаць тытул прынца Уэльскага, у прыватнасці, будучы Генрых VI (яго бацька Генрых V памёр неўзабаве пасля яго нараджэння, і ён адразу ўзыйшоў на прастол), два памерлыя ў маленстве старэйшыя сыны Генрыха VIII. Усе гэтыя прынцы насілі толькі тытул «герцаг Корнуальскі» (гл. ніжэй).
Прынц Уэльскі таксама праходзіць фармальную інвестытуру, падчас якой манарх ускладае на яго галаву вянок прынца Уэльскага. У выпадку маленства прынца інвестытура можа быць праведзена праз некалькі гадоў пасля прысваення тытула. З 1911 года інвестытура праводзіцца ў тым самым замку Карнарван ва Уэльсе, дзе нарадзіўся Эдуард II; ініцыятарам правядзення цырымоніі ва Уэльсе стаў валіец Дэвід Лойд-Джордж.
Звычайна прынцамі Уэльскімі з’яўляюцца старэйшыя сыны манархаў, аднак два разы гэты тытул прысвойваўся ўнукам каралёў пасля смерці іх бацькоў (будучым Рычарду II і Георгу III). Двойчы пасля смерці прынцаў Уэльскіх (Артура ў 1502 годзе і Генрыха ў 1612 годзе) гэты тытул перадаваўся іх малодшым братам, якія ўзышлі потым на прастол як Генрых VIII і Карл I, адпаведна.
Цяпер у Вялікабрытаніі гэты тытул носіць прынц Уільям (Вільям) — старэйшы сын караля Карла III, які з’яўляецца 22-м прынцам Уэльскім. Ён з’яўляецца спадчыннікам прастола з моманту смерці Лізаветы II ў верасні 2022 г., амаль адразу атрымаўшы тытул прынца Уэльскага.
Іншыя тытулы Прынц Уэльскі носіць таксама звычайна прысвойваны разам з гэтым тытулам другарадны тытул графа Чэстэра. Акрамя таго, старэйшы сын манарха аўтаматычна (з моманту нараджэння ў сям’і ўладарнага манарха або заняцца бацькам ці маці стальца) атрымлівае англійскі тытул герцага Корнуальскага, а пасля англа-шатландскай уніі 1603 года таксама і шатландскі — герцага Ротсейскага разам з шэрагам іншых другарадных тытулаў.
Спіс прынцаў Уэльскіх
Прынц Уэльскі — незалежны тытул ВыяваІмяЧыім спадчыннікам з’яўляўсяДата нараджэнняПрысваенне тытулаСтрата тытулаДата смерціІншыя тытулыПрынцэса Уэльская (жонка) Давід ап Лівелін сын Лівеліна Вялікага каля 1215 11 красавіка 1240; упершыню згаданы ў дакументах у 1244 25 лютага 1246 — Ізабела дэ Браоз Лівелін ап Грыфід — сын Грыфіда ап Лівеліна II каля 1223 29 верасня 1267 11 снежня 1282загінуў у бітве прынц Гвінеда Элеанор дэ Манфор Давід ап Грыфід брат Лівеліна ап Грыфіда каля 1238 11 снежня 1282 3 кастрычніка 1283пакараны смерцю ў Шрусберы лорд Сноўдан Элізабэт Ферэрс
Прынцы Уэльскія — спадчыннікі прастола Англіі ВыяваІмяЧыім спадчыннікам з’яўляўсяДата нараджэнняАбвешчаны спадчыннікам прастолаПрысваенне тытулаСтрата тытулаДата смерціІншыя тытулыПрынцэса Уэльская (жонка) Эдуард Карнарванскіпазней кароль Эдуард II Эдуард I 25 красавіка 1284 19 жніўня 1284 7 лютага 1301 7 ліпеня 1307стаў каралём 21 верасня 1327 граф дэ Панцье, граф Чэстэр — Эдуард Вудстакскі Эдуард III 15 чэрвеня 1330 12 мая 1343 8 чэрвеня 1376 граф Чэстэр, герцаг Корнуальскі Джаана Кенцкая Рычард Плантагенетпазней кароль Рычард II 6 студзеня 1367 8 чэрвеня 1376 20 лістапада 1376 22 чэрвеня 1377стаў каралём 14 лютага 1400 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр — Генры Монмутпазней кароль Генрых V Генрых IV 16 верасня 1387 30 верасня 1399 15 кастрычніка 1399 21 сакавіка 1413стаў каралём 31 жніўня 1422 герцаг Ланкастэр, герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр — Эдуард Вэстмінстэрскі Генрых VI 13 кастрычніка 1453 15 сакавіка 1454 11 красавіка 1471 звяржэнне бацькі 4 мая 1471 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр Ганна Невіл Эдуард Ёркпазней кароль Эдуард V Эдуард IV 4 лістапада 1470 11 красавіка 1471 26 чэрвеня 1471 9 красавіка 1483стаў каралём 1483? герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр — Эдуард Плантагенет Рычард III каля 1473 1483 24 жніўня 1483 9 красавіка 1484 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, граф Солсберы — Артур Цюдар Генрых VII 20 верасня 1486 29 лістапада 1489 2 красавіка 1502 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр Кацярына Арагонская Генры Цюдарпазней кароль Генрых VIII 28 чэрвеня 1491 2 красавіка 1502 18 лютага 1504 22 красавіка 1509стаў каралём 28 студзеня 1547 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, герцаг Ёрк — Эдуард Цюдарпазней кароль Эдуард VI Генрых VIII 12 кастрычніка 1537 1537 28 студзеня 1547стаў каралём 6 ліпеня 1553 герцаг Корнуальскі,граф Чэстэр — Генры Сцюарт Якаў I 19 лютага 1594 24 сакавіка 1603 4 чэрвеня 1610 6 лістапада 1612 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя — Чарлз Сцюартпазней кароль Карл I 19 лістапада 1600 6 лістапада 1612 4 лістапада 1616 27 сакавіка 1625стаў каралём 30 студзеня 1649 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёрк, герцаг Олбані, маркіз Орманд, граф Чэстэр, граф Карык, граф Рос і іншыя — Чарлз Сцюартпазней кароль Карл II Карл I 29 мая 1630 абвешчаны у 1638—1641 30 студзеня 1649тытул скасаваны(стаў каралём у 1660) 6 лютага 1685 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык, барон Рэнфру і іншыя — Георг Аўгустпазней кароль Георг II Георг I 10 лістапада 1683 1 жніўня 1714 27 верасня 1714 11 чэрвеня 1727стаў каралём 25 кастрычніка 1760 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Кембрыджскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Караліна Брандэнбург-Ансбахская Фрэдэрык Луіс Георг II 1 лютага 1707 11 чэрвеня 8 студзеня 1729 31 сакавіка 1751 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Аўгуста Саксен-Гоцкая Георг Вільгельм Фрэдэрыкпазней кароль Георг III 4 чэрвеня 1738 31 сакавіка 1751 20 красавіка 1751 25 кастрычніка 1760стаў каралём 29 студзеня 1820 герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр і іншыя — Георг Аўгуст Фрэдэрыкпазней кароль Георг IV Георг III 12 жніўня 1762 19 жніўня 1762 29 студзеня 1820стаў каралём 26 чэрвеня 1830 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Караліна Браўншвайгская Альберт Эдуардпазней кароль Эдуард VII Вікторыя 9 лістапада 1841 8 снежня 1841 22 студзеня 1901стаў каралём 6 мая 1910 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Аляксандра Дацкая Георгпазней кароль Георг V Эдуард VII 3 чэрвеня 1865 22 студзеня 1901 9 лістапада 1901 6 мая 1910стаў каралём 20 студзеня 1936 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёркскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Марыя Тэкская Эдуардпазней кароль Эдуард VIII, а затым герцаг Віндзар Георг V 23 чэрвеня 1894 6 мая 1910 23 чэрвеня 1910 20 студзеня 1936стаў каралём 28 мая 1972 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя —Чарлз пазней кароль Карл IIIЛізавета II14 лістапада 19486 лютага 195226 ліпеня 19588 верасня 2022стаў каралёмжыве дагэтульгерцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя1. Дыяна Спенсер2. Каміла Шанд (афіцыйна не карысталася тытулам) Уільям Маўнтбетэн-Віндзар Карл III 21 чэрвеня 1982 8 верасня 2022 9 верасня 2022 жыве дагэтуль герцаг Корнуальскі, герцаг Кембрыджскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыяКэтрын Мідлтан
Спасылкі
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Уэльс *