Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» — самае буйное фармацэўтычнае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, лідар беларускага фармацэўтычнага рынкуФармацэўтычны рынак Беларусі. Студзень-сакавік 2011 г.. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства размешчаны ў гарадах Мінск, Ліда і Скідзель. Знаходзіцца ў поўнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і падпарадкоўваецца Дэпартаменту фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Асноўны рынак прадпрыемства — унутраны рынак Рэспублікі Беларусь, асноўныя экспартныя рынкі — краіны СНД, Грузія, Малдова, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкі Усход.

Гісторыя Прадпрыемства было заснавана ў 1929 годзе як першая ў Беларусі фармацэўтычная фабрыка. Спачатку прадпрыемства выпускала простыя медыкаменты: валерыянавыя і мятныя кроплі, настойкі ёду, палыну, ландышу. № п/п Назва завода і аб'яднанняў Назва вышэйшай арганізацыі Падпарадкаванне вышэйшай арганізацыі Перыяд 1 Хімфарм Завод імя Першай пяцігодкі галоўнае аптэкаўпраўленне Наркамат аховы здароўя БССР лістапад 1929 - чэрвень 1941 года 2 У гады Вялікай Айчыннай вайны на хіміка-фармацэўтычным заводзе дзейнічала падпольная арганізацыя. верасень 1941 - сакавік 1944 г. 3 Хімфарм Завод імя Першай пяцігодкі Галоўнае аптэкаўпраўленне Наркамат аховы здароўя БССР 1944 - 1947 гг. 4 Мінскі дзяржаўны саюзны пеніцылінавы завод Галаўпеніцылінпрам Мінмедпрам СССР верасень 1947 года - чэрвень 1948 г. 5 Мінскі дзяржаўны саюзны пеніцылінавы завод Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР чэрвень 1948 - лістапад 1949 6 Дзяржаўны саюзны завод № 495 Упраўленне па вытворчасці антыбіётыкаў Галоўнага ўпраўлення медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР лістапад 1949 - красавік 1951 7 Дзяржаўны саюзны завод № 495 Галоўнае ўпраўленне па вытворчасці антыбіётыкаў Мінінстэрства аховы здароўя СССР красавік 1951г. - красавік 1953 г. 8 Дзяржаўны саюзны завод № 495 Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР красавік 1953 - люты 1954 года 9 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР люты 1954 - лістапад 1955 г 10 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў Мінінстэрства аховы здароўя СССР лістапад 1955 - ліпен 1957 г. 11 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Упраўленне шкляна-хімічнай прамысловасці Савет народнай гаспадаркі БССР ліпень 1957 - сакавік 1961 года 12 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Упраўленне хімічнай прамысловасці Савет народнай гаспадаркі БССР сакавік 1961 - снежань 1965 г 13 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Мінздрав СССР Студзень 1966 - чэрвень 1967 г. 14 Мінскі завод медыцынскіх прэпаратаў Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР чэрвень 1967 - ліпень 1977 г. 15 Мінскае вытворчае аб'яднанне «Мінмедпрэпараты» Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР ліпень 1977 - ліпень 1986 г 16 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР ліпень 1986 - студзень 1988 г. 17 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода Беларускае дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне мікрабіялагічнай прадукцыі (ПА «Бел Медбіяпрам») Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР студзень 1988 года — красавік 1988 года 18 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода Беларускае навукова-вытворчае аб'яднанне медыка-біялагічнай прадукцыі (НВА «Белмедбіяпрам») Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР Красавік 1988 — жнівень 1990 19 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і органопрепаратов Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР жнівень 1990 г. — май 1991 г. 20 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Канцэрн «Біяпрэпарат» Акцыянернае таварыства Расіі май 1991 г. — ліпень 1992 года 21 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Камітэт па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ліпень 1992 г. — сакавік 1995 года 22 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Міндзяржмаёмасці Рэспублікі Беларусь (уладальніцкі нагляд) Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь сакавік 1995 года — кастрычнік 1996 г 23 Адкрытае акцыянернае таварыства «Белмедпрэпараты» Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Кастрычнік 1996 — ліпень 2004 г 24 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ліпень 2004 г — жнівень 2011 г 25 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Жнівень 2011 года

Вытворчасць Прадпрыемства займае плошчу больш за 40 тыс.м², вытворчыя магутнасці ўключаюць 12 тэхналагічных і 7 дапаможных цэхаў. Цэхі размяшчаюцца на двух пляцоўках у г. Мінску і на двух пляцоўках у Гродзенскай вобласці: у г. Скідзель і г. Ліда (пляцоўкі ў Гродзенскай вобласці былі далучаны да прадпрыемства па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе). РУП «Белмедпрэпараты» адзіны ў Беларусі вытворца: Інсулінавых прэпаратаў; Ферментных і біягенных прэпаратаў; Прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў і туберкулёзу; Наркатычных і псіхатропных рэчываў. Прадпрыемства таксама вырабляе: Гарманальныя прэпараты; Антыбіётыкі; Супрацьвірусныя прэпараты; Супрацьгрыбковыя прэпараты; Процітуберкулёзныя прэпараты; Сродкі супраць эктапаразітаў; Антысептыкі; Супрацьпухлінныя сродкі; Сродкі для правядзення фотадынамічнай тэрапіі; Прэпараты для парэнтэральных харчавання; Агульнатанізавальныя сродкі, адаптагены, імунамадулятары; Метаболікі; Анаболікі; Вітаміны; Карэктары метабалізму касцёва-храстковай тканкі; Сродкі для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы; Сродкі для лячэння паталогій органаў рэспіраторнай сістэмы; Гемататропныя сродкі; Нейратропныя сродкі; Анальгетыкі; Сродкі для лячэння паталогій страўнікава-кішэчнага тракту; Гастрапратэктарныя прэпараты; Прэпараты для лячэння паталогій вачэй; Сродкі для лячэння паталогіі апорна-рухальнага апарата; Дэрмататропныя сродкі.

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі Прадпрыемства мае найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваны навукова-даследчы цэнтр у сферы фармакалогіі. Таксама прадпрыемства супрацоўнічае з Акадэміяй Навук Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. Мае больш 90 патэнтаў на лекавыя сродкі.

Сістэма якасці Сістэма кіравання якасцю на прадпрыемстве сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001 (для вадкіх лекавых сродкаў у ампулах 10 мл), СТБ 1435-2004 «Вытворчасць лекавых сродкаў. Належная вытворчая практыка»(GMP)" (для прадукцыі цэхоў №2, № 5 і № 6), прадпрыемства мае экалагічны сертыфікат СТБ ІСО 14001-2005.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Фармацэўтычныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска