Дубна () — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Іква. Адміністрацыйны цэнтр Дубенскага раёна. Насельніцтва 40 000 чал.
Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.
Гісторыя Упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1100 годам; уваходзіла ў склад Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
У XIV стагоддзі ўладанне князёў Астрожскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
6 чэрвеня 1498 года атрымала магдэбургскае права. У канцы XV стагоддзя разам з гарадскімі ўмацаваннямі ў Дубна ўзвялі замак, у гэты час у месце дзейнічалі Крыжаўзвіжанскі і Праабражэнскі манастыры.
З 1565/1566 гадоў у Валынскім ваяводстве. У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага. У XVI стагоддзі ў Дубенскім замку дзейнічала людвісарня.
У 1609 годзе ўвайшло ў склад ардынацыі з цэнтрам у горадзе Астрог. У 1614 годзе ў Дубне пачаў дзейнічаць кляштар бернардзінцаў. З 1620 года валоданне князёў Заслаўскіх. У 1630—1631 гадах усе манастыры Дубна прынялі Унію. У 1648 годзе казацкія загоны Максіма Крываноса часова авалодалі Дубнам. У 1660 годзе казакі Багдана Хмяльніцкага бралі замак у аблогу, аднак не здолелі яго ўзяць; у гэты ж час Аляксандра Чарнецкая заснавала ў Дубне кляштар кармелітаў. З 1673 года валоданне Юзафа і Тэафіліі Любамірскіх.
У 1727 і 1743 гадах у Дубенскім Праабражэнскім манастыры праходзілі саборы (генеральныя капітулы) Уніяцкай царквы. У 1793 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні.
У 1873 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Валынскага ваяводства. З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 года па 17 сакавіка 1944 года знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва 1860 год — 6057 чал., у тым ліку шляхты 433, духоўнага звання 86, ганаровых грамадзян 14, купцоў 452, сялян 303, ваенных 975, іншаземцаў 10, іншых 26. 1970 год — 25 тыс. чал.Дубно // 1991 год — 42,1 тыс. чал.Дубно // 2001 год — 39 146 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці. Працуюць ліцейна-механічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.
Славутасці Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі) Касцёл бернардзінцаў (XVII ст.) Касцёл Св. Яна Непамука (XIX ст.) Кляштар кармелітак (XVIII ст.) Луцкая брама (XVI ст.) Сінагога (XVI—XVII стагоддзі) Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.) Царква Св. Георгія (XVIII ст.) Царква Св. Ільі (пач. XX ст.) Царква Праабражэння Гасподняга (XVIII ст.)
Гарады-пабрацімы Гіжыцка, Польшча Саколаў Падляскі, Польшча Белаградчык, Балгарыя
Вядомыя асобы Самуіл Іосіфавіч Гельберг (1898—1992) — мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук. Барыс Якаўлевіч Эльберт (1890—1963) — беларускі мікрабіёлаг.
Цікавыя факты У аповесці Мікалая Гогаля «Тарас Бульба» пад сценамі Дубна адбываецца легендарная сцэна, калі галоўны герой забівае свайго сына.
Крыніцы
Спасылкі
Дубенская гарадскі савет
Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці