thumb|Лік прападобных (фрагмент іконы «Страшны суд»). Ноўгарад, 1540-я
Прападобны () — адмысловы разрад (лік) святых, якія дагадзілі Богу манаскім подзвігамЖивов В. Преподобный // Святость. Краткий словарь агиографических терминов. Іншымі словамі, прападобныя -- святыя з манахаў, якія малітвай, пастом і працай імкнуліся быць падобным да Ісуса ХрыстаПреподобные сайт «Закон Божий» і лічацца ўдалымі ў гэтым прыпадабненні.
Пры іншых відах хрысціянскага подзвігу, як лічаць, таксама адбываецца прыпадабненне Хрысту -- мучанікі, роўнаапостальныя, свяціцелі, праведныя — кожны ў сваёй меры выканаў запаведзь пра імкненне да богападабенства. Але менавіта манаскае жыццё лічаць найбольш напружаным памкненнем да Бога, таму толькі манахаў, якія шануюцца Царквой, залічаюць да прападобных.
Перыяд ганенняў Ужо ў перыяд ганенняў з'явіліся людзі, якія вялі аскетычны лад жыцця, але асаблівага шанавання такога віду подзвігу ў тыя часы яшчэ не было. Выпадкі праслаўлення такіх падзвіжнікаў былі звязаны не з іх манаскім подзвігам, а з іх смерцю за Хрыста. У наш час тых, хто спалучаў аскетычны і мучаніцкі подзвігі, называюць прападобнамучанікамі. Сярод прападобнамучанікаў, якія пацярпелі ў перыяд ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі, можна згадаць Яўгенію Рымскую, якая пацярпела ў 262 годзе.
Першыя прападобныя thumb|злева|Ікона Св. Антонія Вялікага (XVI стагоддзе)
Першымі прападобнымі ў хрысціянскай царкве, праслаўленымі менавіта за манаскі подзвіг, сталі егіпецкія і палесцінскія манахі-пустэльнікі: Павел Фівейскі, які пражыў у пустыні 91 год († 341 год)Прападобны Павел Фівейскі на сайце Православие.Ru; Пахомій Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам манаства супольнага жыцця († каля 348 года)Прападобны Пахомій Вялікі на сайце Православие.Ru; Антоній Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам пустэльніцкага манаства († 356 год)Прападобны Антоній Вялікі на сайце Православие.Ru; Іларыён Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам палесцінскага манаства († 371 ці 372 год)Прападобны Іларыён Вялікі на сайце Православие.Ru. thumb|Прападобная Марыя Егіпецкая, ікона thumb|злева|Прападобны Сімяон Стоўпнік, ікона, 1465
Пасля манаства пачало распаўсюджвацца і ў іншыя краіны, і ў Егіпце, Палесціне і іншых краінах праславілася вялікае мноства прападобных. Сярод іх можна згадаць Яфрэма Сірына, стваральніка знакамітай малітвы («Госпадзе і Уладару жыцця майго…»), якая часцей за ўсё чытаецца на Вялікі пост († каля 373—379 гг.)Прападобны Яфрэм Сірын на сайце Православие.Ru; Сімяона Стоўпніка, сірыйскага заснавальніка новай формы аскезы — стоўпніцтва († 459 год)Прападобны Сімяон Стоўпнік на сайце Православие.Ru; Марыю Егіпецкую, бяспрыкладнае жыціе якой чытаецца ў праваслаўных храмах на ютрані ў чацвер пятага тыдня Вялікага постуПрападобная Марыя Егіпецкая на сайце Православие.Ru; Саву Асвячонага, заснавальніка Лаўры Савы Асвячонага († 532 год)Прападобны Сава Асвячоны на сайце Православие.Ru); Іаана Лесвічніка, ігумена Сінайскага, стваральніка «Лесвіцы» — знакамітага кіраўніцтва па арганізацыі духоўнага жыцця для манахаў, і не толькі для іхПрападобны Іаан Лесвічнік на сайце Православие.Ru; і вялікае мноства іншых.
Дзякуючы дзейнасці гэтых і тысяч іншых падзвіжнікаў набожнасці манаства распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.
Прападобныя на Русі thumb|Прападобныя Феадосій і Антоній Пячэрскія thumb|Прападобны Майсей Вугрын
Заснаванне манаства На Русь манаства прыйшло праз Святую Гару Афон, дзе атрымаў пострыг Антоній Пячэрскі. Ён і Феадосій Пячэрскі сталі першымі прападобнымі Рускай царквы, заснавальнікамі Кіева-Пячэрскай лаўры. Хоць яны не былі, у поўным сэнсе слова, першымі манахамі на Русі, менавіта іх шануюць як айцоў старажытнарускага манаства.
Сярод манахаў заснаванага імі манастыра ў ліку прападобных былі ўслаўлены Мікалай Святоша, першы князь-манах на Русі; Прохар Лебяднік, які не еў ніякага хлеба, акрамя прыгатаванага з сабранай ім лебяды; лекар-бяссрэбранік Агапіт; Іаан Шматпакутны, шмат пацярпеў ад спакус цела; пустэльнікі Ісаакій і Мікіта, якія сталі ахвярамі д'ябальскага зману, але пазней дасягнулі святасці; Майсей Вугрын, гэта значыць венгр, шмат пацярпеў у польскім палоне ад любоўных дамаганняў знатнай удавы; Ефрасіння Полацкая, манашка і і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца; і іншыя (гл. Сабор прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх).
Рыгор Пячэрскі, які прыняў мучаніцкую смерць, шануецца як прападобнамучанік.
У іншых месцах Русі ў дамангольскі перыяд праславіліся прападобныя Аўрамій Смаленскі, Аўрамій Растоўскі, Мікіта Пераяслаўскі, Варлаам Хутынскі і Антоній Рымлянін.
Гл. таксама Прападобнамучанікі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя святыя * Катэгорыя:Манаства