Юбіле́йны меда́ль «90 год о́рганам дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 520 ад 16 кастрычніка 2007 года да 90-й гадавіны органаў дзяржаўнай бяспекі СССР.
Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Вайскоўцы органаў дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваных ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; Ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі (за якіх хадайнічае Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў КДБ «Гонар»), службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.
Крыніцы
Катэгорыя:Медалі Беларусі