Кабея лазячая (Cobaea scandens) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая паўкустовая расліна з учэпістым або павойным сцяблом даўжынёй да 4 м. Лісце перыста-складанае, заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светла- ці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя, дыяметрам да 6—8 см, з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія Радзіма — трапічныя раёны Паўночнай Амерыкі (Мексіка)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, трапічных раёнаў Азіі (Філіпіны), Новай Зеландыі.

Сонцалюбівая і цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Ва ўмовах Беларусі цвіце з канца ліпеня да замаразкаў. Прыдатная для дэкарыравання альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку.

Літаратура  — С. 424.

Спасылкі

Катэгорыя:Сінюхавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1791 годзе