Капліца ў Дубаі — рымска-каталіцкая капліца ў в. Дубае Пінскага раёна. Адна з нямногіх захаваных сядзібных пабудоў Дубайскага сядзібна-паркавага комплексу. Размешчана на паўднёвы ўсход ад былога палаца.
Гісторыя
Пабудавана езуітамі ў XVIII ст. у стылі барока, пазней прыстасавана пад касцёл Святога Крыжа.
Архітэктура
Васьміграннасць архітэктурнага аб'ёму, вуглавая крапоўка пілястрамі, складанасць абломаў, шлемападобнае фігурнае завяршэнне з гранёным ліхтаром надаюць капліцы барочную пластычнасць. Інтэр’ер упрыгожаны фрэскавай размалёўкай. У скляпах капліцы знаходзіліся саркафагі продкаў гаспадароў маёнтка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Дубае Катэгорыя:Капліцы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Пінскага раёна Катэгорыя:Славутасці Пінскага раёна