Бэз 'Вера Харужая' (Syringa 'Vera Khoruzhaya') — сорт роду .
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны лістападны куст з пышнымі кветкамі.
Гісторыя Гэты сорт з’яўляецца вынікам працы арыгінатараў з Беларусі М. У. Смольскага і В. Ф. БібікавайВера Хоружая (Vera Khoruzhaya) . Атрыманы ў выніку скрыжавання сартоў Рэамюр і Абель Шатанэ у 1964 годзе і названы ў гонар Веры Харужай, падпольшчыцы часоў Вялікай Айчыннай Вайне, якая загінула ў 1942 годзе.
Аўтэнтычная расліна захоўваецца ў сірынгарыі Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі пры Нацыянальнай Акадэміі Навук.
Батанічнае апісанне
Кусты гэтага сорта сярэднерослыя, разгалістыя. Лісце сэрцападобнае, сярэднезялёнае.
Бэз 'Вера Харужая' ставіцца да V-й каляровай групы — ружаватыя бэзы. Падоўжаныя бутончыкі маюць яркую бэзавую афарбоўку. Пры распусканні кветка становіцца бэзава-ружовай, а па цэнтральнай жылцы кожнага пялёстка расцякаюцца блакітныя цені. Самі пялёсткі бліскучыя, падоўжаныя, адгінаюцца вонкі, нагадваючы кветкі гіяцынту. Дыяметр кветак можа дасягаць 30 міліметраў.
Кветкі сабраны ў суквецці-мяцёлкі ў форме пышных пірамід шырынёй да 19 сантыметраў, яны маюць доўгія адгалінаванні, месцамі перарываюцца, з-за чаго глядзяцца асабліва ажурна. Вышыня суквеццяў да 35 сантыметраў.
Распускаецца штогод у сярэдзіне сезону цвіцення бэзу і багата цвіце да 20 дзён.
Водар сорта 'Вера Харужая' вельмі далікатны і прыемны.
Выкарыстанне
Добры для салітэрных пасадак, таксама рэкамендуецца ў групе.
Літаратура Н. В. Смольский, В. Ф. Бибикова. Сорта сирени селекции ЦБС АН БССР // Интродукция растений и охрана природы. — Минск: Наука и техника. — 1969 — С.93-106.
Спасылкі Гісторыя і апісанне сорта . в поддержку проекта «Сирень Победы». Сорт «Вера Хоружая» Проект «Сирень Победы!»
Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Сарты раслін Катэгорыя:Маслінавыя