Пётр Васілевіч Касцючык (верасень , в. Рыбцы — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, радавы. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія П. В. Касцючык нарадзіўся ў вёсцы Рыбцы Рудзенскага раёна Мінскай губерні (зараз у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў школу, працаваў у калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў ліпені 1944 г. На фронце з верасня 1944 г.
Тэлефаніст узвода сувязі 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 69-я армяя, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі чырвонаармеец П. В. Касцючык вызначыўся ў баі на тэрыторыі Польшчы. 14 студзеня 1945 г. у раёне населенага пункта Новы-Марануў пад агнём праціўніка выправіў 46 пашкоджанняў лініі сувязі, гранатамі знішчыў агнявую кропку праціўніка. 15 студзеня ў крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка». Ордэн Леніна.
Літаратура
Спасылкі Дорогами войны: Пуховичский район Вклад военных связистов и криптографов в Великую Победу Указ Президиума Верховного Совета СССР от 24.03.1945.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі