Вале́рый Андрэ́евіч Пячэ́ннікаў (, Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці — , ) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта са жніўня 1983 года па снежань 1985 года.

Біяграфія

Працоўны шлях пачаў у 1957 году цесляром у будаўнічай арганізацыі. Пасля службы ў Савецкай Арміі вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны БДУІР‎), абіраўся сакратаром камітэта камсамола гэтага ж інстытута, потым — першым сакратаром Савецкага райкаму камсамола г. Мінска.

З 1972 года — на партыйнай рабоце.

Са жніўня 1983 года па снежань 1985 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Са снежня 1985 года першы сакратар Мінскага гаркама КПБ. С 28 ліпеня 1986 года да 1991 сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі БДУІР‎ Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі