Аляксандр Сяргеевіч Субота (нар. 28 жніўня 1984, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, чэмпіён свету і Еўропы.

Біяграфія У 2004 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны каледж прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мадэльер-канструктар абутку і гарбарна-галантарэйных вырабаў».

У 2010 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры ў Мінску па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы».

Пачаў займацца спортам у Мінску ў 1996 годзе (12 гадоў). Займаўся веславаннем на байдарках і каноэ ў Юрыя Міхайлавіча Асмалоўскага. У 2000 годзе перайшоў да трэнера Тамары Мікалаеўны Шыманскай і пачаў займацца лыжнымі гонкамі, як спартсмен з абмежаваннямі па здароўі. У 2002 годзе заняўся лёгкай атлетыкай (кіданне дзіды, скачкі, спрынт) і ўвайшоў у склад Нацыянальнай зборнай па інваспорце Рэспублікі Беларусь. З 2003 па 2008 года трэніраваўся ў Віктара Міхайлавіча Бельскага, а з 2008 года трэніруецца ў Анатоля Аляксеевіча Майструка. У наш час асноўны від праграмы ў лёгкай атлетыцы — трайны скачок і скачкі ў даўжыню.

Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Рэспублікі Беларусь (2006—2008 гг.).

У 2012 годзе атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».

Спартыўныя дасягненні + Паралімпійскія гульніГодТурнірДысцыплінаМесцаВынік2012XIV летнія Паралімпійскія гульні ў Лондане трайны скачок 14.00 + ЧэмпіянатыГодТурнірДысцыплінаМесца2005Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню2006Чэмпіянат свету ў зачыненым памяшканні скачкі ў даўжыню2007адкрыты чэмпіянат Германіі скачкі ў даўжыню2010Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню2011Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню трайны скачок 2012Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню трайны скачок 2013Чэмпіянат Свету (Ліён)трайны скачок2014Чэмпіянат Еўропы (Swansea)трайны скачок

Спасылкі Лондан 2012 Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Субота бронзавы прызёр паралімпійскіх гульняў

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года