Аты́чная сістэ́ма злічэ́ння – непазіцыйная сістэма злічэння, якая ўжывалася ў старажытнай Грэцыі да III ст. да н.э. Яна ўжывала ў якасці лічбаў грэчаскія літары, прычым лічбамі служылі першыя літары слоў, што абазначалі адпаведныя лікі.

лічбазначэнненазваΙ 1ἴος «іос»Π 5πέντε «пентэ»Δ 10δέκα «дэка»Η 100ἑκατόν «гекатон»Χ 1 000χίλιοι «хіліоі»Μ 10 000μύριοι «мірыоі»

Ужываліся таксама дадатковыя лічбы для абазначэння лікаў 50, 500, 5 000 і 50 000, якія ўяўлялі сабою спалучэнне лічбы 5 з лічбамі 10, 100, 1 000, 10 000.

Π Δ 50

Π Η 500

Π Χ 5 000

Π Μ 50 000

Пры запісе лікаў спачатку запісвалі большыя лічбы, потым – меншыя. Напрыклад,

ΗΔΔΠΙΙΙ     128 MM Π Χ

ΔΔΔΔ

    25 040

Прынцып запісу лікаў у атычнай сістэме злічэння мае значнае падабенства з рымскай сістэмай. Гэта можа быць звязана з уплывам усходнеміжземнаморскіх культур на этрускаў, у якіх рымляне запазычылі сістэму злічэння.

Пасля III ст. да н.э. атычная сістэма злічэння была выцеснена іанійскай.

Катэгорыя:Сістэмы злічэння