Матэ Узініч (, , в. Дубрава каля Оміша) — харвацкі біскуп, які ўзначальвае Дуброўніцкую дыяцэзію з 2011 года.

Біяграфія Нарадзіўся 17 верасня 1967 года ў Далмацыі, каля Оміша.

Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы, затым скончыў гімназію пры семінарыі ў Спліце. Пасля праходжання ваеннай службы ў 1986—1987 гадах паступіў на тэалагічны факультэт Спліцкага ўніверсітэта. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы 27 чэрвеня 1993 года пасвечаны на святара.

Тры гады служыў святаром у прыходах Оміша і наваколляў. У 1996 годзе працягнуў навучанне ў Рыме, у Папскім Латэранскім універсітэце, у 2000 годзе атрымаў ліцэнцыят па кананічным і грамадзянскім праве.

Пасля вяртання ў Харватыю працаваў у Спліцка-Макарскія архідыяцэзіі, з 2001 года быў рэктарам спліцкай семінарыі.

24 студзеня 2011 года Папа Бенедыкт XVI прызначыў Матэ Узініча біскупам дуброўніцкім у сувязі з пераводам біскупа Жэліміра Пуліча на кафедру Задара. Біскупская хіратонія адбылася 19 сакавіка 2011 года. Галоўным кансекратарам быў архібіскуп Марын Барышыч, яму дапамагалі кардынал Ёсіп Бозаніч і архібіскуп Жэлімір Пуліч.

Уваходзіць у склад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Харватыі.

Спасылкі Біскуп Узініч на сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Харватыі Біскуп Узініч на catholic-hierarchy.org Біскуп Узініч на www.gcatholic.org

Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Харватыі