Жан-Жак Дэсалін (; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці.

Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П’яро.

Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц’ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб’явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай у 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго ў перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.Philippe R. Girard (2011). The Slaves Who Defeated Napoleon: Toussaint Louverture and the Haitian War of Independence 1801—1804. Tuscaloosa, Alabama: University of Alabama Press. ISBN 978-0-8173-1732-4 У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.

Спасылкі

Біяграфія Жан-Жака Дэссаліна