Максім Паўлавец (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран.
У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды. У сезоне 2018 рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі.
У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе быў іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, са жніўня стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У красавіку 2022 года папоўніў склад «Крумкачоў». У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2023.
Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 (1) Д2 Хваля 3 0 2013 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 6 0 2014 Д2 Славія 14 0 2015 Д1 Славія 7 0 2016 Д1 Славія 12 0 2017 Д1 Славія 19 0 2018 Д2 Хваля 24 0 2020 Д2 Граніт 25 0 2021 Д2 Хваля 30 0 2022 Д3 Крумкачы 22 4 2023 Д3 Крумкачы 22 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск