Праліў Дзмітрыя Ла́пцева () — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Вялікі Ляхаўскі і мацерыком Еўразія (Рэспубліка Саха, Расія).

Злучае Усходне-Сібірскае мора з морам Лапцевых. Даўжыня праліва каля 115 км, шырыня 50—61 км, глыбіня 11—16 м. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.

Названы ў 1902 годзе ў гонар удзельніка Вялікай Паўночнай экспедыцыі Дз. Я. Лапцева, атрад пад кіраўніцтвам якога ў 1740 годзе нанёс на карту і зрабіў апісанне паўднёвага берага праліваДмитрия Лаптева пролив // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001..

Літаратура

Спасылкі Лаптева Дмитрия пролив // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. Дмитрия Лаптева пролив // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.

Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Пралівы Якуціі Катэгорыя:Мора Лапцевых Катэгорыя:Усходне-Сібірскае мора Катэгорыя:Новасібірскія астравы