Павел Пампуха (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ніва» з Доўбізны.
Клубная кар’ера З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у яе складзе. Сезон 2015 распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаўНечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское "Динамо" из аренды в "Кобрине". 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Мінска» (1:2).
У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи». Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў брэсцкае «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»На просмотре в "Волне" форвард из "Динамо-Брест", але ён скончыўся беспаспяхова, і неўзабаве Пампуха стаў іграком клуба чацвёртага польскага дывізіёна «Спарта» з Брадніцы.
З пачатку 2018 года трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Вышэйшую лігу. У сакавіку 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду"Рух" расстался с Пампухой і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.
У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2022 Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2022 (50 галоў)
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Брэст 11 0 2013 дубль Дынама-Брэст 12 1 2014 дубль Дынама-Брэст 17 5 2015 (1) Д2 Кобрын 10 1 2015 (2) Д1 Дынама-Брэст 6 0 2016 (1) Д1 Дынама-Брэст 1 0 2016 (2) Д2 Баранавічы 9 4 2018 Д3 Рух 27 21 2019 Д2 Рух 20 6 2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 21 19
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце laczynaspilka.pl Профіль на сайце sparta-brodnica.futbolowo.pl
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Брадніца Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын