Касцёл Святога Войцеха — колішні каталіцкі храм у Альшэва Бярозаўскага раёна.
Гісторыя Касцёл з фамільным склепам Пуслоўскіх пабудаваны ў 1809 годзе на яго сродкі Войцеха ПуслоўскагаПартрэт В. Пуслоўскага і слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў, вядомы па фотаздымках 1927 года.
У 1833 годзе ў фамільны склепе разам са сваёй жонкай быў пахаваны Войцех ПуслоўскіЛёс нашчадкаў Войцэха Пуслоўскага маёнтка Пескі. Таксама там пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу.
Пасля 1863 года касцёл быў перабудаваны ў царкву. Культавае начынне з зачыненага касцёла захоўвалася «Павільёне руж» Старапескаўскай сядзібы
Храм узарваны ў 1960-х гадах савецкай уладай. Захаваўся толькі фрагмент сцяны.
Спасылкі
Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Альшэва (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1809 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1960-я гады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:1809 год у Беларусі