Жан Луі́ Мары́ Пуазёйль, ці Пуазёй (; 22.4.1799, Парыж — 26.12.1869) — французскі ўрач і фізік. Член Французскай медыцынскай акадэміі (1842). Вучыўся ў Політэхнічнай школе ў Парыжы.
У гонар Пуазёйля названа адзінка дынамічнай вязкасці — пуаз.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па фізіялогіі дыхання, дынаміцы кровазвароту, малекулярнай фізіцы і гідраўліцы.
Выкарыстаў ртутны манометр для вымярэння крывянога ціску ў жывёл (1828).
Эксперыментальна ўстанавіў закон выцякання вадкасці, цяпер вядомы як закон Пуазёйля.
Літаратура
Воларович М. П. Работы Пуазейля о течении жидкости в трубах // Изв. АН СССР. Сер. физ. 1947. Т. 11, № 1.
Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Медыкі Францыі Катэгорыя:Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння