Пётр Яфі́мавіч Ру́біс (, в. Цёсны Віцебскай губерні, Расійская імперыя — Пётр Яфімавіч Рубіс. Віцебская энцыклапедыя , , Рэспубліка Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1964—1977).
Біяграфія
У 1937—1940 гадах на службе ў РСЧА, на пачатак Вялікай Айчыннай вайны — загадчык аддзелам Расонскага райвыканкама.
З верасня 1941 года член Межаўскай падпольнай арганізацыі КП(б)Б-ЛКСМБ. 29 мая 1942 года рашэннем Расонскага падпольнага райкама КП(б) быў прызначаны начальнікам штаба па кіраўніцтву партызанскімі атрадамі Расонскага раёна. З 26 жніўня 1942 года група была перайменавана ў Расонскую брыгаду імя Іосіф Вісарыёнавіч Сталіна. З кастрычніка 1942 года член Расонскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
З 1944 года старшыня Расонскага райвыканкама, у 1949—1962 першы сакратар Глыбоцкага райкама КПБ, начальнік Глыбоцкага сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення.
З 12 студзеня 1963 да 28 снежня 1977 года ўзначальваў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959, 1967—1980), абіраўся членам ЦК КПБ.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта