Фа́ліцкі Мох — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання прыродных журавіннікаў. Плошча заказніка складае 1,7 тыс. га. Размешчаны на балоце Фаліцкі Мох вярховага і пераходнага тыпаў, урочышча Уліца, вадазбору р. Солан. Пласкахвалістая азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны. Глебы тарфяна-балотныя (глыбіня торфу да 5,5 м, у сярэднім 1,7 м) і дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Расліннасць пераважна хваёва-сфагнавая і кусцікава-сфагнавая.
Літаратура
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Геаграфія Старадарожскага раёна