Езуіцкі квартал і місіі Кордавы () — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з дзвюх складовых частак: некалькі былых рэдукцый, пабудаваных езуіцкімі місіянерамі ў наваколлях аргенцінскага горада Кордава; Сярод іх: Кароя (), Хесус-Марыя (), Санта-Каталіна (), Альта-Грасія (), Кандэларыя () і Сан-Ігнасіа (). Езуіцкі квартал Кордавы, дзе размешчаны Нацыянальны ўніверсітэт (адзін з найстарэйшых у Паўднёвай Амерыцы), школа «Monserrat», царква і жылыя дамы.
Ансамбль рэдукцый (місій і фермаў) у наваколлях горада узвздзіўся езуітамі пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя. У 1767 годзе Карл III падпісаў указ аб выгнанні езуітаў з іспанскіх уладанняў і канфіскацыі іх уласнасці. У наступным годзе ўніверсітэт і школа перайшлі ў распараджэнне дзяржавы. Місіямі, аднак, да 1853 года кіравалі францысканцы, калі езуітам было дазволена вярнуцца ў Амерыку.
Кожная місія мае сваю царкву і комплекс будынкаў, вакол якіх вырасталі пасёлкі, такія як Альта-Грасія, найбліжэйшая да горада Кордава. Місія Сан-Ігнасіа не захавалася. Езуіцкі квартал і місіі часта наведваюцца турыстамі, якія вандруюць па маршруце «Дарога езуіцкіх місій» ().
Як унікальнае сведчанне асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі ў XVII—XVIII стст. езуіцкі квартал і місіі былі занесены ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
Езуіцкі квартал і місіі Кордавы — Аргенцінскі офіс турызму Езуіцкі квартал і місіі Кордавы на сайце сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Інфармацыя пра квартал і кожнай місіі Езуіцкія місіі Выява місій — Урад правінцыі Кордава Езуіцкія ўстановы Аргенціны
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аргенціне Катэгорыя:Архітэктура Аргенціны Катэгорыя:Ордэн езуітаў Катэгорыя:Кордава (Аргенціна) Катэгорыя:Каталіцкія місіі