Мікалай Сяргеевіч Каля́дка (нар. , Любань, Мінская вобласць) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (1975), Літоўскую кансерваторыю (Вільнюс, 1985, клас Ю. Домаркаса). З 1979 года — дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць Творчасці М. Калядкі ўласцівы тонкае адчуванне музычных стыляў, рамантычная ўзнёсласць, эмацыянальнасць. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1979, 1989), «Па-дэ-катр» Ц. Пуні (1981), оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1986), «Баль-маскарад» Дж. Вердзі (1988), «Медыум» Дж. К. Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі (1992), «Воўк і сямёра казлянят» А. Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў таксама шматлікімі іншымі операмі.
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1979), Медаль Францыска Скарыны (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .
Літаратура
Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі