Пагонны двор пачатку ХХ стагоддзя з вёскі Садавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя Дом пабудаваў Платон Гуцановіч (1850-я гг. — 1944-45), які ў самым пачатку XX стагоддзя з’ехаў на заробкі ў Амерыку. У Чыкага засталіся яго старэйшыя дзеці, сам Платон вярнуўся на радзіму, пабудаваў дом. У Платона і яго жонкі Ульяны было шаснаццаць дзяцей, з якіх выжыла восемХАТА З ВЁСКІ САДАВІЧЫ КАПЫЛЬСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.. Двор пачаў будавацца ў пачатку XX ст., але гаспадарчыя пабудовы ў канцы пагону былі прыбудаваны толькі ў канцы 1930-х гадоўА. И. Локотко. Типы традиционной застройки крестьянского двора в Белоруссии (XIX — середина XX в.) .

Архітэктура

З’яўляецца прыкладам пагоннай забудовы на канчатковым этапе свайго развіцця: жылыя і шматлікія гаспадарчыя пабудовы выцягнуты на 36 м і знаходзяцца пад агульнай двухсхільнай страхой. Яны ствараюць цэласны ансамбль, які ўражвае аб’ёмным адзінствам і ўпарадкаванасцю пабудоў.

Галоўнае звяно мае схему: хата — сені — сенцы — клець — істопка — камора. Жыллё і сумежныя з ім памяшканні ўтвараюць развітую па функцыянальных сувязях планіроўку. Да жылога звяна далучаецца шэраг гаспадарчых памяшканняў для розных відаў свойскай жывёлы, захоўвання інвентару, дроў, сена. Зрубы хаты з абчасаных на два канты бярвёнаў, астатнія памяшканні — з дыляў. Страха мае саламянае пакрыццё. Над шчытом схілы прыкрываюць дошкі — ветраніцы з разьбяным вільчыкам. Шчыт пераходзіць у застрэшак, апорная жэрдка якога ўпрыгожана разьбяным паяском.

Інтэр’ер хаты пачынаецца з шырокай пабеленай печы з камінчыкам збоку. Падлога ў хаце глінабітная. У доме экспануецца вялікая колькасць рэчаў, звязаных з сям’ёй Гуцановічаў.

У гаспадарчай пабудове сядзібы прадстаўлена для агляду калекцыя ступ.

Спасылкі

ХАТА З ВЁСКІ САДАВІЧЫ КАПЫЛЬСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.

Катэгорыя:Славутасці Капыльскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:Пагонныя двары Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Садавічы Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі