Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (; ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).
Біяграфія
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).
Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб’явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Федэральная рэзервовая сістэма ЗША Катэгорыя:Лідары краін-удзельніц Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Губернатары Нью-Джэрсі Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША