Міта́ўская апера́цыя ( — года) — наступальная аперацыя рускіх войскаў у ходзе Першай сусветнай вайны, якая праводзілася ў раёне горада Мітава (Елгава) сіламі 12-й арміі Паўночнага фронту (камандуючы — генерал Р. Д. Радка-Дзмітрыеў). Ёй супрацьстаяла 8-я германская армія. У Латвіі Мітаўская аперацыя вядомая як Калядныя баі (Ziemassvētku kaujas).

У ходзе Мітаўскай аперацыі Рускія войскі яшчэ аддалілі лінію фронту ад Рыгі. За 7 сутак баёў 12-я армія прасунулася на 2—5 км, улічваючы, што пазіцыі немцаў у гэтым раёне былі надзвычай грунтоўныя.

Аператыўны вопыт Мітаўскай аперацыі — прымяненне камбінаваных спосабаў атакі (раптоўнай атакі без артылерыйскай падрыхтоўкі і атакі пасля кароткай, але магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі), а таксама вопыт аператыўнай маскіроўкі ў мітаўскай аперацыі быў шырока выкарыстаны ў кампаніях 1917—1918 гадоў на іншых франтах.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Расійскай імперыі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Канфлікты 1917 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Студзень 1917 года