Ян Пётр Сапега () — вялікалітоўскі ваенны дзеяч. Біяграфія З роду Сапегаў, сын Паўла Сапегі.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі.
Падчас вайны са Швецыяй 1600—1611 гадоў камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7 студзеня 1601 года ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Вендэнам (Цэсісам), 29 чэрвеня 1601 — пад Кокенгаўзенам (Кокнесе), 5 сакавіка 1603 — пад Ракверэ, 13 красавіка 1603 — ва ўзяцці Дэрпта (Тарту); у Кірхгольмскай бітве 1605 года камандаваў правым крылом войска ВКЛ.
Падчас рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6 ліпеня 1607 года гусарскую і казацкую харугвы.
У жніўні 1607 года без згоды канцлера Л. І. Сапегі прапанаваў Ілжэдзмітрыю II сваю дапамогу ў авалоданні маскоўскім стальцом. Пазней адносіны паміж сваякамі наладзіліся, але мяркуючы па перапісцы, ротмістр захоўваў аўтаномію ад сеньёра роду Сапегаў. У ліпені 1608 года з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25.8.1608 года заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак з яе бацькам (гл. арт. Мнішкі) і прывёз іх у Тушына да Лжэдзмітрыя II. 2 кастрычніка 1608 года разбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край.
У лютым 1610 года заняў Дзмітраў. 1 сакавіка 1610 года пацярпеў паражэнне ад М. В. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 года далучыўся да Лжэдзмітрыя II у Калузе. 25 чэрвеня 1610 года абвешчаны сваімі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 года рушыў на Маскву. 27 ліпеня 1610 года, калі быў скінуты са стальца цар Васіль Шуйскі і ўстанавілася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перагаворы пра перадачу ўлады Лжэдзмітрыю II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясціць царом свайго гетмана).
У ліпені 1611 года заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15 жніўня 1611 года штурмам узяў Белы Горад у Маскве. Праводзіў перамовы з лідарамі расійскіх апалчэнняў пры гэтым кіраваў забеспячэннем маскоўскага гарнізона вернага Уладзіславу і Сямібаяршчыне.
Памёр ад хваробы ў Крамлі, пахаваны ў Лепунах (Гродзенскі павет). Валодаў Вяйсеямі ў Гродзенскім павеце, з 1600 годзе трымаў Усвяцкае староства.
Крыніцы
Літаратура С.222-228 Дневники Яна Петра Сапеги (1608—1611). Памятники Истории Восточной Европы. Источники XV—XVII в. Т. IX. Граля И., Флоря Б. Н., Эскин Ю. М., Тюменцев И. О. Москва, 2012 Якубаў В. У. Удзел Грамадзян ВКЛ у войску ІІ Ілжэдзмітрыя 1608—1610 г. // Przegąd Środkowo-Wschodni -№ 9, Warszawa, 2024. — s. 9-49.
Ян Пётр Катэгорыя:Старосты ўсвяцкія Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай