Антон Галянкоў (нар. , Карэіз, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Севастопаль».

Клубная кар’ера Антон Галянкоў нарадзіўся ў Карэізе, недалёка ад Ялты. Футболам пачынаў займацца ў шостым класе, пайшоўшы па слядах старэйшага брата, які наведваў на той момант секцыю па футболе. Пасля завяршэння навучання 2,5 года гуляў за аматарскі клуб «Чарнаморнафтагаз» (Сімферопаль) у чэмпіянаце Крыма. Пасля гэтага быў запрошаны ў «Фенікс-Ільічовец»» (Калініна), які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны. Далей Галянкоў 1,5 гады гуляў у дублюючым складзе запарожскага «Металурга».

«Мікалаеў» Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад каманды Прэм'ер-лігі, Галянкоў вярнуўся ў першынство Крыма, дзе яго знайшоў трэнер МФК «Мікалаеў» Руслан Забранскі. У сезоне 2010/11, калі мікалаеўцы аформілі вяртанне ў Першую лігу, Галянкоў згуляў усяго ў трох матчах, але ўжо ў сезоне 2012/13, калі «карабелы» заваявалі высокае 5-е месца ў Першай лізе, паўабаронца з’яўляўся ў Мікалаеве адным з найважнейшых ігракоў атакі. Спалучаў у сваёй гульні хуткасць і агрэсію, галявы нюх і калектывізм. У тым сезоне крымскі футбаліст правёў найбольшы час на поле сярод усіх сваіх партнёраў, а ў апытанні партала UA-Футбол галоўны трэнер і капітан «карабелаў» адзначылі яго, як аднаго з найлепшых выканаўцаў усяго чэмпіянату. Партал football.ua аддаў яму 3-е месца на пазіцыі правы паўабаронца Першай лігі сезона 2012/13, а газета «Николаевские новости» назвала найлепшым іграком сезона ў складзе МФК «Мікалаеў».

Пасля паспяховага сезона на трэнерскім мастку «карабелаў» Забранскага нечакана змяніў Алег Федарчук. Новы трэнер далучыў да асноўнага складу «Мікалаева» новых ігракоў, але лідараў мінулага сезона — Галянкова і Чорнага — пакінуў у камандзе. Пасля чарады няўдалых матчаў Федарчук абвінаваціў гэтых ігракоў у дрэннай гульні і нежаданні працягваць кар’еру ў камандзе. З часам трэнер прыбраў былых лідараў не толькі з асноўнага складу, але і наогул з заяўкі. Бліжэй да зімы пасля датэрміновага сыходу Федарчука на чале каманды быў пастаўлены памагаты не столькі яго, колькі Забранскага — Уладзімір Панамарэнка. Ён вярнуў у асноўны склад і Чорнага, і Галянкова, і ў выніку «карабелы» здабылі перамогу над адным з лідараў чэмпіянату, ахтырскім «Нафтавіком» у гасцях.

«Александрыя» Зімой Галянкоў у статусе вольнага агента пакінуў праблемны МФК «Мікалаеў». Праходзіў прагляд у львоўскіх «Карпатах», але ў выніку разам з Чорным перабраўся ў склад аднаго з лідараў Першай лігі — «Александрыі». З гэтай камандай паўабаронца стаў спачатку срэбраным прызёрам, а ў наступным сезоне — і пераможцам Першай лігі.

19 ліпеня 2015 года ў першым туры чэмпіянату Украіны 2015/16 у гульні супраць данецкага «Шахцёра» дэбютаваў у Прэм'ер-лізе. 27 снежня таго ж года стала вядома, што футбаліст вырашыў не працягваць кантракт з «Александрыяй», жадаючы працягнуць кар’еру ў іншым клубе.

«Тарпеда-БелАЗ» У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантрактАнтон Голенков и Владимир Щербо пополнили ряды "Торпедо-БелАЗ". football.by.. У жодзінскім клубе гуляў у аснове ў якасці флангавага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Голенков покинул «Торпедо-БелАЗ». by.tribuna.com..

«Севастопаль» У лютым 2017 года стаў іграком крымскага клуба «Севастопаль»Украинец принял российское гражданство и будет выступать в чемпионате Крыма . sport.bigmir.net..

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2014/15 Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Чэмпіён Крыма (2): 2016/17, 2018/19

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК СКЧФ Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Белая Царква