Ва́йда, Фарбо́ўнік (Ísatis) — род кветкавых раслін сямейства .
Арэал Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца . Расце ўздоўж чыгунак як рэдкая занесеная расліна. Культывуецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі.
Біялагічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністая расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў гронкі. Плод — аднанасенны звіслы пляскаты стручок.
Выкарыстанне Лекавыя (антыбіятычны і проціцынготны сродак, выкарыстоўваецца супраць хвароб селязёнкі), тэхнічныя (лісце мае фарбавальнікі — індыга і басму, у насенні да 30 % тлустага алею тыпу льнянога), кармавыя і меданосныя расліны.
Віды Род налічвае каля 60 відаў. Па інфармацыі на сайце The Plant List — 80 відаў.
Некаторыя з іх:
Літаратура Вайда // — С. 187.
Спасылкі
Isatis // The Plant List
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі