Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвіна.
Назва Паводле К. Бугі, назва Мёрыца, як і назва возера Мёры (Мёрскае), таго ж паходжання, што і літоўскі гідронім Mera. Назву літоўскай ракі Mera А. Ванагас звязваў з літоўскім mares, marios «затока» і далей параўноўваў з лац. mare, ст.-ірл. muir, гоц. marei, анг.-сакс. merisc «балота», ст.-верх.-ням. muor «балота»: індаеўр. *mor- «стаячая вада»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 204..
На думку І. Капылова, не існуе адзінай версіі этымалогіі назвы Мёры: адны вучоныя звязваюць гэтую назву з фіна-ўгорскім гідранімічным фармантам jarvi, што азначае возера; другія мяркуюць, што назва паходзіць ад прозвішча Маер, Меер; трэція звязваюць тапонім з уладальнікамі паселішча князямі Мірскімі; чацвёртыя — са старажытным словам мір у значэнні абшчына. Таксама даследчыкі сыходзяцца на думцы, што паходжанне назвы звязана з племем мераІ. Л. Капылоў. Мёры ці Міёры? // Звязда. 28 чэрвеня 2012 г. № 27238..
На думку А. Рогалева, назва ракі Мёрыца і возера Мёры ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб’ект», «вада», які распаўсюджаны ў складзе геаграфічных назваў і тэрмінаў у самых розных мовах на еўразійскіх прасторахА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 140—141..
На думку А. Адамковіча, лімнонім Мёры фінскага паходжання: складаецца з асноў maij «бабёр» і jaura «возера» і тлумачыцца як «возера, у якім жывуць бабры»А. Адамковіч. Аб паходжанні айконімаў Мёры, Паставы, Шаркаўшчына // Kalba ir kontekstai. VI. Vilnius, 2015. С. 12, 15..
Гідраграфія Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выцякае з Мёрскага возера, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Чамяры. Працякае ў межах Браслаўскай грады. Даліна ракі скрынкападобная, шырынёй 400—400 м. Пойма перарывістая і чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 100 м. Рэчышча шырынёй 5—7 м, слабазвілістае.
У басейне ракі азёры Мёрскае, Дворышча, Ворань, Асінаўка, Чэрас, Грэцкае, Мядзведак і інш.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны