Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малышова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, у колішняй вёсцы Грыгаравічы.

Гісторыя Пабудавана ў 1861 годзе з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, нізкая прамавугольная апсіда. Своеасабліва вырашана званіца, усе 3 ярусы якой маюць васьмігранную форму і завершаны гранёным шатром з макаўкай. Аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні; бакавыя плоскасныя фасады аформлены пластычнымі парталамі ўваходаў і вокнамі-біфорыумамі па баках у трохлопасцевых арачных ліштвах. У крапоўцы фасадаў выкарыстаны традыцыйныя зубчастыя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі.

Інтэр’ер Абразы XVIII—XIX стагоддзяў: «Святы Аляксандр Неўскі» (1865, у памяць вызвалення ад прыгону), «Святы Георгій», «Маці Божая Адзігітрыя», іканастас.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Малышова Катэгорыя:З’явіліся ў 1861 годзе Катэгорыя:1861 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі