Воблачныя вылічэнні ( — літаральна «вылічанні ў аблоках», «сеткавыя вылічанні», «вылічанні на патрэбу») — канцэпцыя і методыка ажыццяўлення вылічэнняў з дапамогай маштабаваных вылічальных рэсурсаў, якія існуюць па-за асяроддзем адказнасці спажыўца, і карыстанне якімі аплочваецца спажыўцом паводле патрэбы, у т.л., і аднаразова.

Апісанне

У такой канцэпцыі спажывец не ведае нічога пра магутнасць, размяшчэнне, арганізацыю вылічальных рэсурсаў, якімі ён карыстаецца; выкарыстаць можна які-небудзь рэсурс, які наогул існуе ў пэўным «воблаку»; выкарыстоўваецца толькі тое, што трэба, і аплочваецца, толькі выкарыстанае. Вылічальнае воблака мусіць валодаць высокай даступнасцю для спажывецкіх зваротаў і хуткім часам адказу.

Тэрмін паходзіць ад распаўсюджанага на тэхнічных дыяграмах схематычнага азначэння Сеціва і вылічальных сетак у выглядзе воблака (cloud). Пашырэнне ўжывання тэрміна пачалося ў 2007 годзе, калі методыкай сталі часцей карыстацца ў развязках праблемы гарызантальнага маштабавання.

Канцэпцыя лічыццаPrabhakar Chaganti. Cloud computing with Amazon Web Services, Part 1: Introduction. — Тэхнічная бібліятэка IBM дарэчным адказам на праблемы традыцыйнай будовы вылічальнай інфраструктуры — невыкарыстанне значнай часткі вылічальных магутнасцей; патрэба ўтрымання абслугоўваючага персаналу; выдаткі на электраэнергію.

Спіс публічных платформ

Adobe Creative Cloud Amazon Web Services Google Cloud IBM Cloud Microsoft Azure Oracle Cloud

Літаратура

Prabhakar Chaganti. Cloud computing with Amazon Web Services, Part 1: Introduction. — Тэхнічная бібліятэка IBM.