Atypus affinis — від мігаламорфных павукоў з сямейства Atypidae, распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
Апісанне Афарбоўка цела Atypis affinis аднакаляровая чорная ці карычневая. Даўжыня цела самцоў складае ад 7 да 9 мм, самак — ад 10 да 15 ммAtypus affinis Eichwald, 1830.
Распаўсюджанне Вобласць распаўсюджання ахоплівае тэрыторыю Еўропы ад Партугаліі да Украіны і ад Швецыі да Грэцыі, а таксама Паўночную Афрыку і Каўказ. Сустракаецца таксама і ў Беларусі. У Вялікабрытаніі гэта адзіны від рода Atypis.
Спосаб жыцця Натуральнае асяроддзе пражывання віду — гэта часцей за ўсё схілы скалаў у сухіх сасновых лясах ці пустэчы. Лоўчая трубка даўжынёй прыкладна ад 13 да 17 см, падземная частка жылой нары даўжынёй ад 20 да 42 см.
Размнажэнне Сезон размнажэння надыходзіць восенню. Самец накіроўваецца на пошукі жылой нары самкі, і потым яны сумесна жывуць там да таго часу, пакуль самец неўзабаве пасля спароўвання не памрэ. У кокане ад 30 да 160 яек. Дзіцяняты з’яўляюцца на свет наступным летам. Прыкладна ва ўзросце 4-х гадоў робяцца палаваспелымі. Працягласць жыцця самак складае каля 8 гадоў.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1830 годзе Катэгорыя:Мігаламорфныя павукі Катэгорыя:Павукападобныя Еўропы Катэгорыя:Павукападобныя Афрыкі