Дрэвавы слімак (Arianta arbustorum) — від бруханогіх малюскаў сямейства .

Біялагічнае апісанне

У дарослых асобін вышыня ракавіны вагаецца пераважна ў дыяпазоне ад 10 да 23 мм, а яе шырыня (дыяметр) — ад 14 да 28 мм. Мае да 6 абаротаў. Ракавіна шарападобнай формы са згладжаным купалападобным завітком. Паверхня ракавіны мае нераўнамерныя радыяльныя рыскі і пакрыта частымі спіральнымі лініямі (меней выяўленыя на апошнім абароце). Агульны фон ракавіны ад жоўтага да карычневага колеру. Найбольш характэрнай прыкметай выгляду з’яўляецца наяўнасць шматлікіх хаатычна размешчаных невялікіх светлых рысак і плям, арыентаваных пераважна ўздоўж абароту. Акрамя таго, трохі над перыферыяй можа праходзіць цёмная спіральная паласа. Нярэдка цела малюска, якое прасвечвае скрозь аднакаляровую ракавіну, стварае ілюзію пярэстай (плямістай) афарбоўкі.

Арэал Від распаўсюджаны пераважна ў Цэнтральнай і Паўночна-Заходняй Еўропе. Сустракаецца ў гарах на вышыні да 2700 метраў над узроўнем мора.

Станам на 2024 года, сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў многіх населеных пунктах. Засяляе пераважна вільготныя шыракалістыя лясы, але нярэдкі і ў вільготных лісцяных лясах і хмызняках. У Беларусі сустракаецца ў лісцяных лясах, парках, садах, аддаючы перавагу ўмовам з высокім утрыманнем кальцыю ў глебе. Часам можа быць адзначаны на сухіх высакатраўных лугах. Па меры сталення асобіны віду паступова пераходзяць ад пасялення на лісці да пасялення на паверхні глебы.

Від можа разглядацца як патэнцыйны шкоднік сельскагаспадарчых раслін. Ён можа ствараць пагрозу абарыгенным відам малюскаў фаўны Беларусі, такім як Cepaea hortensis, Cepaea nemoralis і Fruticola fruticum.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі https://mollusca-g2n.weebly.com/trochulus-hispidus.html

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Геліцыды Катэгорыя:Малюскі Еўропы