Лю́бар Ні́дэрле (; , г. Клатаві, Чэхія — ) — чэшскі археолаг, этнограф і гісторык-славіст. Член Чэшскай акадэміі навук. Сын чэшскага філолага Індржыха Нідэрле.

Біяграфія У 1887 годзе скончыў філасофскі факультэт Пражскага ўніверсітэта. У 1889 годзе быў слухачом лекцый па антрапалогіі і археалогіі ў Мюнхене, у 1889—1890 гадах працаваў у лабараторыях антрапалагічнай школы ў Парыжы, у 1893 годзе вывучаў археалагічныя калекцыі ў Варшаве, Кіеве, Цвяры. Працаваў прафесарам дагістарычнай археалогіі і этнаграфіі Пражскага ўніверсітэта (1898—1929). Заснавальнік і першы дырэктар Археалагічнага інстытута у Празе (1919—1924). Акрамя таго, з 1928 быў першым кіраўніком Славянскага інстытута ў Празе.

У 1907—1908 гадах займаў пасаду дэкана філасофскага факультэта ўніверсітэта. У 1927—1928 гадах — рэктар Карлава ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Займаўся першабытнай і антычнай, потым славянскай археалогіяй. У 1893 годзе выдаў кнігу «Чалавецтва ў дагістарычныя часы», дзе пададзена археалогія Еўропы ад палеаліту да сярэдневякоўя. У 1902—1934 апублікаваў шматтомную працу «Славянскія старажытнасці» (т. 1—З, 1902—1919; 2-я частка пад назвай «Культура старажытных славян», т. 1—З, 1911—1934). У 1931 выйшла праца Нідэрле «Кіраўніцтва па славянскай археалогіі», дзе падагульнены вынікі яго археалагічным даследаванняў.

Літаратура Нідэрле Любар //

Спасылкі

Катэгорыя:Вучоныя Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Гісторыкі Чэхіі Катэгорыя:Даследчыкі дагістарычнай эпохі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары ВНУ Чэхіі Катэгорыя:Члены Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Члены Польскага навуковага таварыства ў Львове