Ласла Паал (, , с. Зам (цяпер румынскі жудзец Хунедаара ў рэгіёне ) — , Шарантон-ле-Пон, Францыя) — венгерскі мастак-пейзажыст і імпрэсіяніст. Прадстаўнік барбізонскай школы.

Біяграфія У 1864—1866 навучаўся жывапісу ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў, вучань нямецкага мастака .

У 1869 упершыню прадставіў некаторыя з сваіх работ на буйной выстаўцы ў Мюнхене. У 1870 здзейсніў паездку ў Нідэрланды, у тым жа годзе па рэкамендацыі блізкага сябра і паплечніка вянгерскага жывапісца Міхая Мункачы паступіў для працягу вучобы ў Дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў.

З 1873 Паал жыў у калоніі мастакоў-барбізонцаў. Быў сталым удзельнікам Парыжскага салона, на якім у 1873 атрымаў узнагароду за карціну «Заход».

1874 — член асацыяцыі мастакоў Дзюсельдорфа.

Памёр у 1879 годзе. За гады творчасці напісаў каля 65 карцін. Пасля смерці мастака яго палотны былі прададзеныя на аўкцыёне ў Парыжы ў 1880 годзе.

Творчасць На думку спецыялістаў і крытыкаў, успрыманне і перадача прыроды Паалам поўныя напружанай страсці і тэмпераменту. Жывапісная манера мастака гэтак жа эмацыйная і актыўная, як у Мункачы. Каляровыя суадносіны драматычныя і кантрасныя. Прырода ў яго пейзажах прасякнута вечнай дынамікай і пераменнасцю. Гэта адчуванне бесперапыннага руху прыроды мастаку ўдаецца ўвасобіць з дапамогай тэмпераментнай манеры пісьма. Разам з тым у пейзажах Паала няма нічога ад мімалётнай няпэўнасці імпрэсіяністычнага ўспрымання. Пры ўсім адчуванні зменлівасці яго прырода матэрыяльная ў сваёй прадметнай пэўнасці, пластычнай цэльнасці.

Галерэя

Спасылкі Л. Алешина. Искусство Венгрии

Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Венгрыі Катэгорыя:Мастакі Венгрыі Катэгорыя:Мастакі-імпрэсіяністы Венгрыі