Мікалай Ва́ркач або Ніклас Варкач () — дыпламат Свяшчэннай Рымскай імперыі XVI ст.
Паходжаннем венгр, пляменнік караля польскага і вялікага князя літоўскага Стафана Баторыя. Як пасол імператара Рудольфа II у 1589, 1593 і 1594 гадах наведаў Маскву, вёў перагаворы пра сумесныя дзеянні адносна Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі.
Пакінуў дзённікі 1-га і 3-га падарожжаў (не апублікаваны). Дзённік пасольства 1593 года вёў сакратар пасольства Стафан Гейс, які даў звесткі пра гарады і мястэчкі Беларусі, праз якія ехала пасольства — Гародна, Вільня, Маладзечна, Лагойск, Барысаў, Орша, Дуброўна, кароткае апісанне іх забудовы і ўмацаванняў. Дзённік пасольства 1593 года ўпершыню апублікаваны ў 1820 годзе на нямецкай мове.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дыпламаты Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Аўтары знакамітых дзённікаў