Венгерская гвардыя (; ) — праварадыкальная ваенізаваная арганізацыя ў Венгрыі, цесна афіляваная з нацыяналістычнай Партыяй за лепшую Венгрыю (Ёбік). У цяперашні час фармальна распушчаная.
Арганізацыя была створана ў жніўні 2007 года. Адным з заснавальнікаў руху быў Габар Вона, кіраўнік «Ёбік». Дэклараваныя мэты арганізацыі, зарэгістраванай як культурна-асветніцкая, — «фізічная, маральная і духоўная абарона Венгрыі». Сваімі галоўнымі супернікамі сябры арганізацыі бачылі цыган, яўрэяў, асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі і Венгерскую сацыялістычную партыю на чале з Ферэнцам Дзьюрчанем, якая знаходзілася тады ва ўладзе. У атрыбутах Венгерскай гвардыі прасочвалася падабенства з сімволікай нацысцкай партыі Скрышчаныя стрэлы, якая кіравала ў Венгрыі ў апошнія месяцы Другой сусветнай вайны.
Актывісты Гвардыі праводзілі зборы і арганізоўвалі шэсці супраць цыганскай злачыннасці. Асобных актывістаў арганізацыі абвінавачвалі ў забойствах цыган і падпалах іх дамоў. 16 снежня 2008 года партыя была распушчаная судом Будапешта; летам 2009 года забарона была пацверджаная. Тым не менш, сябры арганізацыі працягваюць праводзіць шэсці і зборы, а абраны ў парламент Венгрыі Габар Вона з’яўляецца на пасяджэннях ва ўніформе Венгерскай гвардыіhungarianambiance.com: Gábor Vona speaks at the opening session of the parliament wearing the uniform of the Hungarian Guard .
Зноскі
Катэгорыя:Баявыя арганізацыі палітычных партый Катэгорыя:Неанацысцкія арганізацыі Катэгорыя:Палітыка Венгрыі