Лагер № 168 — адзін з лагероў НКУС, які знаходзіўся ў Масюкоўшчыне. З'яўляўся часткай лагернай сістэмы для ваеннапалонных армій гітлераўскай кааліцыі і інтэрніраваных грамадзян Германіі. Заснаваны летам 1944 г. на месцы былога лагера савецкіх ваеннапалонных. Першымі зняволеннымі лагера былі ваеннапалонныя Вермахта, якіх узялі ў палон пад Мінскам. Пасля гэтага лагер актыўна папаўняўся новымі партыямі ваеннапалонных.
Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі. Так лагер № 168 стаў папаўняцца грамадзянскімі асобамі.
У 1945 г. ў лагеры № 168 памерла 237 палонных. Памерлых хавалі на ўскраіне лагера. На красавік 1946 г. усяго ў лагеры знаходзілася 22594 чалНАРБ, 4-29-331, л. 35 цыт. па: О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 //Минск старый и новый.
Палонныя і інтэрніраванныя выкарыстоўваліся пры адбудове і пабудове такіх аб'ектаў, як МАЗ і МТЗ (7500 чал.), завод імя Кірава (1200 чал.), Тэатр оперы і балета (1500 чал.), Акадэмія навук (800 чалА. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 396.), завод імя Вавілава, частку цяперашняга пр. НезалежнасціВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 375, Асмалоўка.
Рэпатрыяцыя пачалася ў 1947 г. Немцам і іншым інтэрніраваным, якія вярталіся на радзіму, плацілі грошы за выкананую справу, але яны не мелі права вывозіць грошы за тэрыторыю СССР мусілі іх «атаварыць» на месцыВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 //Минск старый и новый. Апошнімі пакінулі лагер у канцы верасня 1955 г. асуджаныя за вайсковыя злачынствы, якіх памілаваў урад СССР. Могілкі ваеннапалонных і інтэрніраваных у Масюкоўшчыне, былі знішчаны як і іншыя 77 такіх могілак на БеларусіВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 //Минск старый и новый. Частка пахаваных там перанесена на зборныя моглікі у ХХІ ст.
Гл. таксама Шталаг 352 Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР Інтэрніраванне немцаў у ЗША Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
168 Катэгорыя:1944 год у Мінску